Сент-Шапель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капліца-релікварый
Сент-Шапель
Sainte Chapelle
48°51′19,35″ пн. ш. 2°20′41,91″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Горад Парыж
Канфесія Каталіцызм
Епархія Парыжскае архібіскупства
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль прамяністая готыка[d]
Будаўнік П'ер дэ Мантрой
Архітэктар П’ер дэ Мантрой[d]
Заснавальнік Людовік Святы
Дата заснавання 1246
Будаўніцтва 12421248 гады
Вышыня 75,75 м
Сайт sainte-chapelle.monuments-nationaux.fr
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святая капела (Сент-Шапель) (фр.: Sainte Chapelle) — капліца-рэлікварый. Знаходзіцца на тэрыторыі былога Каралеўскага палаца (затым Кансьержэры) на востраве Сітэ ў Парыжы. Выканана ў гатычным стылі. Мае невялікія памеры: даўжыня 35 м, шырыня 11 м. Лічыцца адной з самых прыгожых гатычных цэркваў невялікіх памераў. Трэці па наведвальнасці манумент Парыжа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сент-Шапель

Капела была задумана як сховішча рэліквій, вывезеных крыжакамі з разрабаванага падчас крыжовага паходу Канстанцінопаля ў 1239 годзе, сярод іншых, цярновы вянок. Думка займець «цярновы вянок, заліты крывёю Хрыста» здалася вельмі прывабнай каралю Францыі Людовіку IX (Святому). Ён купляе яго, па некаторых дадзеных за 137000 ліўраў, у Лацінскага імператара Балдуіна II, і цярновы вянок вязуць у Парыж. Здабыццё рэліквіі такога рангу прадмета запатрабавала годнага апраўлення, а менавіта пабудовы новай царквы на месцы старой знесенай каралеўскай капліцы Святога Мікалая. Узведзена ў рэкордныя тэрміны, за трыццаць тры месяцы, з 1242 па 1248 года, пад кіраўніцтвам П'ера з Монтрэйля, аднаго з найбуйнейшых дойлідаў готыкі, на ўзор аналагічнага збудавання пры Сен-Жэрменскім замку. Пабудова каштавала казне 40 тысяч ліўраў, што абыйшлося ў тры разы танней кошту цярновага вянка. Дата закладкі капелы невядомая, але ёсць дакладная дата дня асвячэння Сент-Шапель - 26 красавіка 1248 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]