Сусветная эсперанта-асацыяцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краіны, у якіх UEA прадстаўлена мясцовай арганізацыяй эсперантыстаў (Landaj Asocioj de UEA). Па стану на 2008 год
Цэнтральны офіс UEA у Ротэрдаме

Сусве́тная эспера́нта-асацыя́цыя(Universala Esperanto-Asocio, UEA) — самая вялікая міжнародная недзяржаўная арганізацыя эсперантыстаў, створаная на прынцыпах нейтралізма. Цяперашнім прэзідэнтам з'яўляецца канадскі прафесар Марк Фетэс. У 2008 годзе ў UEA састаялі жыхары 121 краіны. Мае афіцыяльныя зносіны з ААН і ЮНЕСКА. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Ротэрдаме (Нідэрланды). Таксама арганізацыя мае офіс у будынку ААН у Нью-Ёрку.

Структура і арганізацыя філіялаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Непасрэдна ўступіць у асацыяцыю можа асобны ўдзельнік, для гэтага трэба ўнесці плату ў штаб-кватэры ў Ротэрдаме, ці генеральнаму прадстаўніку ў сваёй краіне. Такія ўдзельнікі атрымліваюць штогоднік і ім аказваюць пэўны від паслуг ад UEA.
  • Asociaj membroj — гэта члены арганізацыі, якія ўжо далучыліся да UEA. Такія ўдзельнікі займаюцца дзейнацю адпаведных арганізацый.

Вышэйшы орган UEA — камітэт, у які ўдзельнікі komitatanoj абіраюцца трымя рознымі спосабамі:

  • Арганізацыя абірае аднаго кандытата на кожную тысячу міжнародных удзельнікаў, але толькі аднаго. Большасць міжнародных арганізацый маюць толькі аднаго кіраўніка.
  • З 1000 кандытатаў асобны член арганізацыі можа абраць толькі аднаго, які ўступіць у камітэт.
  • Дзве папярэднія групы абіраюць болей кандытатаў, амаль адну трэць з іх агульнай колькасці.

Камітэт (komitato) абірае праўленне - Estraro. Estraro прызначае генральнага дырэктара, а зрэдку і наместніка дырэктара. Генеральны дырэктар і яго адміністрацыя знаходзяцца ў галоўным офісе UEA, Oficejo de UEA у Ротэрдаме.

Асобны ўдзельнік можа стаць delegito — дэлегатам. Гэта значыць, што ён можа працаваць мясцовай кантактнай асобай для эсперанта і членаў UEA у пэўным горадзе. Глава дэлегацыі - ĉefdelegito - таксама прызначаецца галоўным офісам UEA, але з мэтай сабіраць членскую плату ў дадзенай краіне.

Мэты і задачы[правіць | правіць зыходнік]

UEA працуе не толькі для распаўсюджання эсперанта, але і для развіцця дыскусіі аб сусветнай моўнай праблеме, а таксама заклікае звярнуць увагу на неабоходнасць роўнасці моў. Яе Статут утрымлівае наступныя чатыры мэты:

  • распаўсюджваць выкарыстанне міжнароднай мовы эсперанта;
  • дзейнічаць для вырашэння моўнай праблемы ў міжнародных адносінах і палягчэння міжнародных кантактаў;
  • палягчаць усялякія духоўныя і матэрыяльныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, нягледзячы на розныя нацыі, расы, пол, рэлігіі, палітыку ці мовы;
  • развіваць сярод сваіх членаў моцнае пачуццё салідарнасці, разуменне і павагу да другіх народаў.

Асаблівым клопатам UEA з'яўляецца развіццё эсперанта ў краінах і рэгіёнах света, дзе яшчэ адсутнічае самастойны эсперанта-рух, усталяванне кантактаў актыўных эсперантыстаў з гэтых краін з сусветным эсперанта-рухам. Акрамя таго, UEA ужо доўгі час прадстаўляе эсперанта-рух у такіх міжнародных арганізацыях як ААН, ЮНЭСКА, Савет Еўропы і інш.

UEA з'яўляецца буйным выдавецтвам, асноўным распаўсюджвальнікам эсперанта-кніг па пошце, сакратарыятам і інфармацыйным цэнтрам, які пастаянна дзейнічае. UEA валодае буйной бібліятэкай, а сетка яе актывістаў з'яўляецца самай вялікай і інтэрнацыянальнай ва ўсім эсперанта-руху. UEA штогод праводзіць Сусветны кангрэс эсперантыстаў (эспер.: Universala Kongreso).

Маладзёжны сектар[правіць | правіць зыходнік]

Сусветная маладзёжная арганізацыя эсперантыстаў (TEJO) з’яўляецца часткай UEA. Падобна да Сусветнага кангрэса TEJO арганізуе Міжнародны маладзёжны кангрэс эсперанта (Internacia Junulara Kongreo) у розных месцах. IJK працягваецца тыдзень, у гэты час адбываюцца канцэрты, прадстаўленні, экскурсіі. Сотні маладых людзей наведваюць дадзеныя мерапрыемствы.

Маладзёжны сектар таксама мае камітэт, як міжнародны, так і асобныя філіялы ў іншых краінах, таксама як і сама UEA. Валанцёры маладзёжнай арганізацыі працуюць у галоўным офісе ў Ротэрдаме.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]