Сцяг Казахстана
Блакітны сцяг з залацістым нацыянальным арнаментам злева, залацістым сонцам і парылым сілуэтам арла ў цэнтры — сімвал волі, незалежнасці і суверынітэту Рэспублікі Казахстан. Сцяг быў зацверджаны 4 чэрвеня 1992 года, замяніўшы сабой сцяг Казахскай ССР.
Аўтар сцяга — вядомы дызайнер і мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Казахстану, Шакен Ніязбекаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Казахстан уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з малюнкам у яго цэнтры сонца з прамянямі, пад якім – арол у палёце. У тронка – вертыкальная паласа з нацыянальным арнаментам. Малюнак сонца з прамянямі, арла і вертыкальнай паласы з нацыянальным арнаментам – колеры золата. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 1:2.
Інтэрпрэтацыя
[правіць | правіць зыходнік]Аднаколернасць фону — сімвал адзінства Казахстана.
Блакітны колер з'яўляецца традыцыйным для цюрскіх народаў. На сцягу ён азначае бясконцасць неба над усёй зямлёй і людзьмі, а таксама з'яўляецца сімвалам агульнага дабрабыту, спакою, міру і адзінства.
Сонца — крыніца жыцця і энергіі. Таму сілуэт сонца з'яўляецца знакам жыцця. Час вызначаецца для вандроўцы рухам сонца. Па законе геральдыкі, сілуэт сонца з'яўляецца знакам багацця. Таму не выпадкова ўсе 32 прамяня сонца ў сцягу маюць форму збожжа — асновы багацця і дабрабыту.
Арол або беркут у светаразуменні вандроўнікаў займае адмысловае месца. Яго малюнак у гербах і сцягах народаў і этнічных груп, якія засялялі Казахстан, мае даўнюю традыцыю. На мове сімволікі сілуэт арла азначае дзяржаўную ўладу, шырату і празорлівасць. Для стэпнякоў гэта сімвал волі, незалежнасці, імкнення да мэты, да вышыні, палёт у будучыню. Разам з тым, арол, маючы магутную сілу, здольны даць годны адпор любому, хто спрабуе перашкодзіць у дасягненні будучыні. Сілуэт арла паўстаў і ад ідэі імкнення маладога суверэннага Казахстана ў вышыні сусветнай цывілізацыі.
З левага боку, уздоўж тронка, ідзе тыповы нацыянальны арнамент, які ўвасабляе культуру і традыцыі Казахстана. У 1992—1996 гг. арнамент быў чырвонага колеру.
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Казахстана