Сяргей Будкін
Сяргей Будкін | |
---|---|
Род дзейнасці | музычны крытык, журналіст, прадзюсар |
Дата нараджэння | 23 лютага 1982[1] (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Будкін (нар. 23 лютага 1982, Мінск) — беларускі журналіст, прадзюсар, рэдактар партала «Тузін Гітоў», аўтар перадачы «Belsat Music Live»[2]. З 2020 года ўзначальвае Беларускі фонд культурнай салідарнасці.[3][4]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 лютага 1982 у Мінску[5]. Скончыў Беларускі Калегіюм па спецыяльнасці «Журналістыка» ў 2004 годзе, у 2005 годзе — факультэт журналістыкі БДУ (тэма дыпломнай працы «Праблемы беларускага шоу-бізнэсу»)[6]. У 2005 годзе стаў сябрам БАЖ[7]. Стажыраваўся ў Польшчы, Літве, Швецыі, Германіі[2].
Жонка -- Ганна Віктараўна Кавалёва, дзеці -- Яніна і Ян Будкіны.
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У журналістыцы з 1999 года. Аўтар ідэі, адзін са стваральнікаў і з 2003 года галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў», адзін з заснавальнікаў і штатны крытык музычнага інтэрнэт-праекту «Experty.by» (2008—2016), у 2002—2009 гадах музычны аглядальнік газеты «Наша Ніва», рэдактар і адзін з аўтараў кнігі «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» (2004), у розныя часы — аўтар артыкулаў на культурную тэматыку ў выданнях «Беларуская маладзёжная», «Белорусская деловая газета», «Салідарнасць», «Музыкальная газета», «Мастацтва», «Студэнцкая думка», аўтар і вядучы праграм на «NetRadio», «Радыё Свабода», радыё «Мінск» («Тузін Гітоў» з Алегам Хаменкам, 2005), «Радыё Рацыя» («Тузін Гітоў» з Алегам Хаменкам (з 2006), вядоўца жывых радыёэфіраў з фестываляў «Бардаўская восень» і «Басовішча»[8]. Арганізатар шматлікіх музычных і культурных акцый і праектаў, сярод якіх «Рок-рэвалюцыя» з удзелам «N.R.M.» (Вільня, 2006), канцэрт памяці Анатоля Сыса ў Чырвоным касцёле (Мінск, 2007), серыя канцэртаў «Тузін. Unplugged» (2011—2012). Прадзюсар узнагарод «Рок-каранацыя» (2005—2007). Менеджар CD-выданняў «Прэм’ер Тузін» (2005—2011), «Сьцяг брыгады» (гурт «Siver», 2006), аўдыёвыдання кнігі Сяргея Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» (2012)[9][2]. Аўтар ідэі і прадзюсар праектаў «Тузін. Перазагрузка» (2009) і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» (2011), «Тузін. Немаўля» (2012—2013)[2][10].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», падчас інтэрв’ю з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Будкіна да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»[11].
У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Сяргея Будкіна, бо той «варта піша пра музыку»[12].
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларускага рок-руху» (Сяргей Будкін і «Тузін Гітоў») («Рок-кола», 2007)
- 2 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў за трайны DVD і серыю канцэртаў «Тузін. Немаўля» (Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў», Беластоцкі тэатр оперы і філармоніі ) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014»)[13]
- 2 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў за «Re:Песьняры» (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015»)[14]
- Спецыяльная згадка ў катэгорыі «Забаўляльнае тэлебачанне» за «Belsat Music Live» (The Adami Media Prize-2018)[15]
Зноскі
- ↑ а б https://budzma.by/persons/syarhej-budkin.html
- ↑ а б в г Сяргей Будкін . Будзьма беларусамі! (2020). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ "Сяргей Будкін зьехаў у Вільню і ўзначаліў Беларускі фонд культурнай салідарнасьці". Беларуская служба Радыё «Свабода». 2020-10-02. Архівавана з арыгінала 2021-09-03. Праверана 2021-09-11.
- ↑ Максімюк, Ян (2021-06-25). "Сяргей Будкін: Мы прапануем новую культурную палітыку для новай Беларусі". Беларуская служба Радыё «Свабода». Архівавана з арыгінала 2021-09-03. Праверана 2021-09-11.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 322.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 44.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 44.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 44.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 45.
- ↑ Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
- ↑ Самусик, Ольга (2005). "«Тузін гітоў» :: Первый сборник -- первая ласточка?"(руск.). No. 40. Музыкальная газета. Архівавана з арыгінала 7 красавіка 2020. Праверана 2020-04-07.
- ↑ Боярович, Дмитрий. Павел Свярдлоў: «Чалавек бы патраціў грошы на хлеб, а яго прымушаюць купіць квіток на канцэрт Дарафеевай» . Ultra-music.com (4 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
- ↑ Пераможцы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (26 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
- ↑ Пераможцы AD.NAK!-2015 . Будзьма беларусамі! (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
- ↑ ADAMI Media Prize announces Its six winners! (англ.). Adami Media Prize for Cultural Diversity in Eastern Europe. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 25 верасня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. БУДКІН СЯРГЕЙ (Будкин Сергей, Budkin Siarhei) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 43–44. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Будкін