Тулаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён)
Тулаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Зэльвенскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Тулава |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 18 красавіка 2017 |
Насельніцтва (2009) | 813 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Ту́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Тулава.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дзергялёўскага і Пасуціцкага сельсаветаў[1]. З 17 красавіка 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 22 мая 1967 года ў склад сельсавета з Каралінскага сельсавета перададзена вёска Шэйкі[2]. 18 красавіка 2017 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Каралінскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 813 чалавек[4], з іх 60,1 % — беларусы, 30,6 % — палякі, 7,1 % — рускія, 1,7 % — украінцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Міжэрычы, вёскі Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 мая 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.