Уза (напой)
Выгляд
Уза (грэч. Ούζο) — грэчаскі моцны алкагольны напой, дыстылят вінаграднага спірту, вады, аніса і іншых араматычных рэчываў, пераважна, карыцы, гваздзіка і мушкатавага арэха. Мацунак — ад 40 да 50 %. Для вытворчасці вінаградную сыравіну (вінаградная макуха) змешваюць з зёлкамі і награваюць у спецыяльных медных катлах і пакідаецца закісаць на некалькі месяцаў, часам ужываюць сістэму падвойнага закісання.