ФК Порту
Порту | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Futebol Clube do Porto | |||
Заснаваны | 28 верасня 1893 | |||
Горад | Порту, Партугалія | |||
Стадыён |
Эштадыу ду Драган Умяшчальнасць: 50 033 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прымейра-ліга | |||
2022/23 | 2 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Порту» (парт.: Porto) — партугальскі футбольны клуб з горада Порту. 30-разовы чэмпіён Партугаліі, 19-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі і 23-разовы ўладальнік Суперкубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1987, 2004), уладальнік Кубка УЕФА (2003), пераможца Лігі Еўропы (2011). Клуб быў заснаваны 28 верасня 1893 года[1][2][3], з’яўляецца прадстаўніком «вялікай тройкі» футбольных клубаў Партугаліі разам з «Бенфікай» і «Спортынгам». Прыхільнікаў «Порту» часцяком называюць «цмокамі».
«Порту» з’яўляецца другім самым паспяховым партугальскім футбольным клубам, маючы на сваім рахунку 67 нацыянальных тытулаў. Больш, паводле гэтага паказчыку, толькі ў «Бенфікі». Акрамя таго, клуб мае рэкордную серыю з пяці перамог запар у чэмпіянаце Партугаліі, якія клуб атрымліваў з 1995 па 1999 гады. «Порту» мае і значныя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах. Гэтак клуб мае перамогі ў такіх турнірах, як Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1986/87, Міжкантынентальны кубак 1987, Суперкубак УЕФА 1987, стаўшы такім чынам адным з нешматлікіх клубаў у свеце, якія маюць перамогі трох асноўных міжнародных тытулаў адначасова і адзіным такім у Партугаліі, Кубак УЕФА 2003, Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2003/2004, Міжкантынентальны кубак 2004, Ліга Еўропы УЕФА 2010/2011.
«Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў Прымейра-Лігі ў 1933 годзе, і, разам з «Бенфікай» і «Спортынгам», ён ніколі не вылятаў з першага дывізіёна партугальскага футбола. Таксама «Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў расфарміраванай G-14, а таксама з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі клубаў.
Стадыён
[правіць | правіць зыходнік]Хатнія матчы клуб праводзіць на «Эштадыу ду Драган», які літаральна перакладаецца як стадыён цмокаў, у Порту. Стадыён быў пабудаваны ў 2003 годзе як замена старога клубнага стадыёна, «Эштадыу даш Анташ», і як месца для правядзення матчаў чэмпіянату Еўропы 2004. Стадыён мае ўмяшчальнасць у 50 399 заўзятараў, а ўсе месцы з’яўляюцца сядзячымі. Назва стадыёна паходзіць ад прысутнасці дракона на гербе горада Порту ў часы існавання манархіі.
Спланаваны стадыён быў архітэктарам Мануэлем Салгаду і пабудаваны забудоўшчыкам Grupo Amorim. Кошт аб’екта склаў амаль 98 млн еўра, з якіх амаль 18,5 млн было ўтрымана з падаткаплацельшчыкаў. Каб падтрымліваць выдаткі, кожная трыбуна атрымала адну ці дзве спонсарскія назвы. Гасцявы сектар на стадыёне размяшчаецца ў левым куце паўночнай трыбуны, у той час як прыхільнікі мясцовага клуба месцяцца на паўднёвай трыбуне.
У недалёкім мінулым было завершана будаўніцтва мульты-спартыўнай арэны каля стадыёна, для іншых кантраляваных клубам спартыўных каманд, як каманды па гандболе і баскетболе, якія з’яўляюцца рэгулярнымі прэтэндэнтамі на нацыянальныя тытулы, а таксама каманда па хакеі на роліках, якая з’яўляецца адной з найлепшых у гэтым відзе спорту ва ўсім свеце.
Музей
[правіць | правіць зыходнік]Футбольны клуб «Порту» мае больш чым 20 кубкаў і трафеяў у экспазіцыі свайго музея, які размяшчаецца ў межах стадыёна. Музей яшчэ не адчынены для публічнага прагляду, аднак у недалёкай будучыні плануецца яго адкрыццё.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Rab MacWilliam; Tom Macdonald (2001-10). The World Encyclopedia of Soccer: A Complete Guide to the Beautiful Game. Lorenz Books. ISBN 978-0-7548-0828-2.
- ↑ Keir Radnedge (2001). The illustrated encyclopedia of soccer. Universe Pub. ISBN 978-0-7893-0670-8.
- ↑ Gustavo Poli; Lédio Carmona (2006). Almanaque do futebol(недаступная спасылка). ISBN 978-85-7734-002-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Порту
- Афіцыйны сайт