Перайсці да зместу

Французская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Французская Вікіпедыя
фр.: Wikipédia en français
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL fr.wikipedia.org (фр.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова французская
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 23 сакавіка 2001
Колькасць артыкулаў 2 624 437
Колькасць выяў 71 972
Колькасць старонак 13 134 303
Колькасць правак 216 532 541
Зарэгістраваных удзельнікаў 4 969 981
Актыўных удзельнікаў 16 154
Адміністратараў 146
Глыбіня 264,4
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Французская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на французскай мове.

Французская Вікіпедыя адкрыта ў сакавіку 2001 года. Гэта пяты паводле колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі (пасля англійскай, нідэрландскай, нямецкай і шведскай). 28 мая 2007 года іх колькасць перавысіла паўмільёна, а 21 верасня 2010 года раздзел пераадолеў адзнаку ў 1 мільён артыкулаў. Раздзел з'яўляецца трэцім паводле агульнай колькасці правак і колькасці правак штодзень.

Акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый у Ціхім, Атлантычным і Індыйскім акіянах і Французскай Гвіяне, значная колькасць ўдзельнікаў жыве ў такіх традыцыйна франкамоўных дзяржавах, як Канада, Бельгія, Швейцарыя, Марока, а таксама ў некалькіх былых французскіх калоніях у Афрыцы.

Станам на 23 ліпеня 2024 года французскі раздзел Вікіпедыі складаецца з 2 624 437 артыкулаў. Зарэгістравана 4 969 981 удзельніка, з якіх 16 154 здзейснілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, а 146 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак склала 216 532 541