Харматан
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/MosqueinAbuja.jpg/220px-MosqueinAbuja.jpg)
Харматан (англ.: Harmattan) — паўночна-ўсходні зімовы мусон, што дзьме з лістапада па сакавік з Сахары да заходняга ўзбярэжжа Афрыкі на поўдзень ад 20° з. ш. Адрозніваецца ўраганнай сілай, вялікай сухасцю і запыленасцю. Уносіць вялікую колькасць пылу і пяску ў акваторыю Атлантычнага акіяна.