Цімафей Цімафеевіч Хрукін
Цімафей Цімафеевіч Хрукін | |
---|---|
руск.: Тимофей Тимофеевич Хрюкин | |
Дата нараджэння | 8 (21) чэрвеня 1910 ці 21 чэрвеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 1953[1] (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цімафе́й Цімафе́евіч Хру́кін (8 (21) чэрвеня 1910, Ейск, Краснадарскі край — 19 ліпеня 1953, Масква) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік авіяцыі (1944), двойчы Герой Савецкага Саюза (22.2.1939 і 19.4.1945). Член КПСС з 1929 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 (21) чэрвеня 1910 года ў Ейску ў сям’і рабочага.
У Чырвонай Арміі з 1932 года. Скончыў Луганскую ваенную школу пілотаў (1933), курсы ўдасканалення вышэйшай камскладу пры Акадэміі Генштаба (1941). У 1936—1937 гадах быў добраахвотнікам у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі — камандаваў авіяцыйным атрадам, у красавіку — чэрвені 1938 года ўдзельнічаў у баях супраць японцаў у Кітаі — камандзір эскадрыллі, затым бамбавальнай групы.
Падчас савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 камандуючы ВПС 14-й арміі. У Вялікую Айчынную вайну — камандуючы ВПС 12-й арміі (1941), Карэльскага і Паўднёва-Заходніх франтоў (1941—1942), камандуючы 8-й (1942-44) і 1-й (з ліпеня 1944 г.) паветранымі арміямі. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, у вызваленні Данбаса, Правабярэжнай Украіны, Крыма, Беларусі, Прыбалтыкі, ва Усходне-Прускай і іншых аперацыях. У 1946—1947 і ў 1950—1953 гадах — намеснік Галоўнакамандуючага ВПС.
Памёр 19 ліпеня 1953 года ў Маскве.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 1-й і 2-й ступені, 2 ордэнамі Кутузава 1-й ступені, ордэнамі Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені, Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі.
Зноскі
- ↑ а б Хрюкин Тимофей Тимофеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Ейску
- Памерлі 19 ліпеня
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Лётчыкі СССР
- Генерал-лейтэнанты авіяцыі (СССР)
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Двойчы Героі Савецкага Саюза
- Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
- Удзельнікі япона-кітайскай вайны (1937—1945)
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Людзі на паштовых канвертах