Перайсці да зместу

Цімкавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цімкавічы (Капыльскі раён))
Аграгарадок
Цімкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
171 м[1]
Насельніцтва
1 299 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1719
Паштовыя індэксы
223920
Аўтамабільны код
5
Цімкавічы на карце Беларусі ±
Цімкавічы (Беларусь)
Цімкавічы
Цімкавічы (Мінская вобласць)
Цімкавічы

Ці́мкавічы[2] (трансліт.: Cimkavičy, руск.: Тимковичи) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Мажа. Адміністрацыйны цэнтр Цімкавіцкага сельсавета. Насельніцтва — 1299 чал. (2008). Чыгуначная станцыя.

Першы пісьмовы ўспамін пра Цімкавічы змяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра і датуецца 1499 годам. У ёй паведамлялася пра далучэнне паселішча да Капыльскага ўладання Алелькавічаў. У гэты час у цэнтры мястэчка размяшчалася гандлёвая плошча, ад якой разыходзіліся 4 вуліцы (Капыльская, Слуцкая, Даўглянская); мелася 4 кварталы. На плошчы стаялі гандлёвыя рады. Над паселішчам дамінавала грэка-каталіцкая царква Святога Ільі, непадалёк — сінагога, заезны дом, карчма.

У 1502 годзе Цімкавічы пацярпелі ад набегу татараў. З 1585 года мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Хадкевічаў. Паводле інвентара 1622 года існавалі мястэчка і маёнтак Цімкавічы. Сядзіба ўключала дом, двор аканома, шматлікія гаспадарчыя пабудовы. Тут працавалі бровар і піваварня. Праз Ганну Схаластыку з Хадкевічаў Цімкавічы трапілі да Яна Станіслава Сапегі. З 1635 года мястэчка належала Казіміру Льву Сапегу, які ў 1647 годзе фундаваў тут драўляны касцёла. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у верасні 1655 года паселішча разрабавалі і спалілі маскоўскія захопнікі. У 1660 годзе Цімкавічы перайшлі да Аляксандра Гілярыя Палубінскага. З канца XVII стагоддзя маёнткам валодалі Радзівілы — Дамінік Мікалай, Ян і Марцін Мікалай.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Цімкавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні.

У 1918 годзе Цімкавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У часы польска-савецкай вайны ў 1919—1920 гадоў мястэчка было цэнтрам гміны ў складзе Мінскай акругі. У час Слуцкага збройнага чыну (1920) праз Цімкавічы праходзіла лінія абароны Грозаўскага палка Беларускай Народнай Рэспублікі. Да задушэння паўстання бальшавікамі мясцовую ўладу ажыццяўлялі сілы БНР.

У 1985 годзе касцёл Святога Міхаіла Арханёла быў знішчаны пажарам.

  • XIX стагоддзе: 1880 год — 826 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2008 год — 1299 чал.

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]
Царква свяціцеля Мікалая Цудатворцы

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
Месца былога касцёла

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

У Цімкавічах з 1908 года гадаваўся беларускі празаік Кузьма Чорны, бацька якога пасля Лютаўскай рэвалюцыі працаваў у валасным рэўкаме і настаўнічаў у Цімкавіцкай сямігодцы[6]. У вёсцы знаходзіцца Літаратурны музей Кузьмы Чорнага. Таксама тут К. Чорны прымаў удзел у пастаноўках Цімкавіцкага народнага тэатра, які дзейнічае да гэтай пары.

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. SgKP 1880.
  4. Вольдемар Викторович Романенко. Некролог Архівавана 12 красавіка 2021. (руск.) // Сайт БелМАПА
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 160. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  6. Тычына М. Цана прароцтваў // Чорны К. Выбраныя творы. — Мн., 2000.