Перайсці да зместу

Язненскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Язненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мёрскі раён
Уключае 59 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Язна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 286
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Я́зненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Язна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзісенскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заазерыцкага сельсавета[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад Завуццеўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Вугальнікі, Новае Сяло, Сарочына, Спігальшчына, Хахулькі і Чубарына)[2]. З 3 кастрычніка 1959 года сельсавет у складзе Пліскага раёна[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Малінаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Бор-Паляны, Забалацце, Забор’е, Загасцінне, Іст, Красняне, Мядзведзева, Парадні, Прасёлкавічы, Субачава, Фінглясы, Чаркасова і Шыманшчына), таксама ў склад сельсавета з Завуццеўскага сельсавета перададзены 37 населеных пунктаў (Авечкі, Багуцкія, Балаі, Басянкі I, Басянкі II, Басянкі III, Бор, Вугальнікі, Гаравыя I, Гаравыя II, Дворышча, Жарсцвянка, Зямяні I, Зямяні II, Кабакі, Казаневічы, Каралеўскія I, Каралеўскія II, Крошнева, Крошнева I, Новае Сяло, Нямірава, Панцялеева, Паўлавічы, Прасполле, Раздзерка, Сарокі I, Сарокі II, Сарокі-Балаева, Сарочына, Спігальшчына, Фурсы, Хахулькі, Часткі, Чубарына, Шамшуры і Шыманы)[4]. З 25 снежня 1962 года ў Мёрскім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 84 населеныя пункты[5]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёска Заазерцы, хутары Валатоўкі, Дворышча і Фінглясы[6], 15 чэрвеня 2011 года — вёскі Багуцкія, Ізаіткі, Сапрончыкі і хутар Бор[7], 20 мая 2016 года — вёска Катавічы і хутар Барбарына[8], 16 чэрвеня 2017 года — хутары Мурашчына і Ружамполле[9], 21 снежня 2024 года — вёска Лоншчына і хутар Блошнікі[10].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1779 чалавек[11], з іх 96,0 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года — 1286 чалавек[13].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 52. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Миорского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 66 Об упразднении сельских населенных пунктов
  7. Решение Миорского районного Совета депутатов от 15 июня 2011 г. № 64 Об упразднении сельских населенных пунктов
  8. Решение Миорского районного Совета депутатов от 20 мая 2016 г. № 100 Об упразднении и образовании сельских населенных пунктов Миорского района
  9. Решение Миорского районного Совета депутатов от 16 июня 2017 г. № 163 Об упразднении сельских населенных пунктов Миорского района
  10. Решение Миорского районного Совета депутатов от 27 ноября 2024 года № 60 "Об упразднении сельских населенных пунктов Миорского района Витебской области". pravo.by.
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  13. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.