Віні-Пух
"Віні-Пух"[1], "Віня-Пых"[2] (англ.: Winnie the Pooh): першая кніга прыгодаў мядведзіка Віні-Пуха, аўтарства A. A. Мілна (1926). Працяг прыгодаў у кніжцы Пухаў Закуток.
Некаторыя часткі кнігі былі папярэдне друкаваныя ў форме апавяданняў. Першая частка, напрыклад, была адаптаваная з апавядання "Падазроныя Пчолы", апублікаванага ў London Evening News, у час Божага Нараджэння 1925 г.
Кніга была перакладзеная ў больш чым 30 моваў, у тым ліку, на лацінскую і мову эсперанта. На беларускай мове кніга надрукаваная ў 2007 годзе (перакладзена ў 2003 годзе).
Змест |
[правіць] Беларускія пераклады
- Віня-Пых / Перакладчык: Віталь Воранаў. - Познань, 2007. - 128 с.
[правіць] Змест[3]
- У якой мы знаёмімся з Віня-Пыхам і грамадкай Пчолаў, і тут акурат пачынаюцца ўсе прыгоды
- У якой Пых ідзе ў госці і захрасае ў дзірцы
- У якой Пых і Парсючок пайшлі на паляванне і ледзь не злавілі Лыску
- У якой Вослік Іа губляе хвост, а Пых ягоны хвост знаходзіць
- У якой Парсючок сустракае Мамантука
- У якой Іа святкуе свой Дзень Народзінаў і атрымлівае два падарункі
- У якой Кенга і Малеча Ру з'яўляюцца ў Лесе, а Парсючку даюць лазню
- У якой Крыштусь Родзька вядзе палярную Экспедыцыю на Паўночнае Канцавоссе
- У якой Парсючок цалкам акружаны вадою
- У якой Крыштусь Родзька ладзіць імпрэзу ў гонар Пыха, а пасля мы ўсе развітваемся
[правіць] У Сеціве
http://vinia-pych.voranau.com - беларускі пераклад
[правіць] Цытаты
Спярша ён падумаў: «Гэтае бзыканне мусіць нешта азначаць. Так не бывае, каб нейкае бзыканне гудзела і бзыкала проста так, з ніадкуль. Калі я чую бзыканне, значыць, хтосьці бзыкае, а дзеля таго, каб бзыкаць, наколькі я разумею, трэба быць пчалой».
