Спіс брытанскіх манархаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Каралі Англіі Каралі Шатландыі
Імя Перыяд Нататкі
Англасаксы
Альфрэд Вялікі 871 — 899 Сын Этэльвульфа, лічыцца першым англійскім каралём
Эдуард I Старэйшы 899 — 924 Сын Альфрэда
Этэльверд 924 Сын Эдуарда I
Этэльстан 924 — 939 Сын Эдуарда I
Эдмунд I 939 — 946 Сын Эдуарда I
Эдрэд 946 — 955 Сын Эдуарда I
Эдвіг 955 — 959 Сын Эдмунда
Эдгар 959 — 975 Сын Эдмунда
Св. Эдуард II Мучанік 975 — 978 Сын Эдгара
Этэльрэд 978 — 1013
1014 — 1016
Сын Эдгара
Эдмунд II 1016 Сын Этэльрэда
Данелаг (Данія)
У перыяд з 1013 па 1016 годы англасаксонскія і дацкія каралеўскія дынастыі ўздымаюць амбіцыі на англійскі трон. З 1016 па 1042 гг. улада ў Англіі і Даніі здзяйсняецца ў персанальнай уніі.
Свен I Вілабароды 1013 — 1014
Кнут Вялікі 1016 — 1035 Сын Свена Вілабародага
Гаральд I 1035 — 1040 Сын Кнута
Хардыкнут 1040 — 1042 Сын Кнута
Англасаксы
Св. Эдуард III Спавядальнік 1042 — 1066 Сын Этэльрэда
Гаральд II 1066 Швагро Эдуарда Спавядальніка
Эдгар Этлінг 1066 Унук Эдмунда II
Нарманы
Пасля заваявання нарманамі ў 1066 годзе парадкавыя лічбы ў імёнах адлічваюцца па-новаму, прычым толькі ў імёнах Эдуардаў.
Вільгельм I 1066 — 1087 вядомы як Вільгельм Заваёўнік
Вільгельм II 1087 — 1100 Сын Вільгельма I
Генрых I 1100 — 1135 Сын Вільгельма I
Стэфан 1135 — 1154 Унук Вільгельма I
Дынастыя Плантагенетаў (альбо Анжу)
Генрых II 1154 — 1189 Унук Генрыха I
Рычард I 1189 — 1199 Сын Генрыха II
Манархі Англіі і Ірландыі
У 1199 годзе на англійскі трон узышоў Іаан Беззямельны, у той час ужо лорд Ірландыі. Тытул лорд Ірландыі ўжываўся да 1541 года, пасля чаго быў зменены на кароль Ірландыі.
Дынастыя Плантагенетаў (альбо Анжу)
Іаан Беззямельны 1199 — 1216 Сын Генрыха II
Генрых III 1216 — 1272 Сын Іаана
Эдуард I 1272 — 1307 Сын Генрыха III
Эдуард II 1307 — 1327 Сын Эдуарда I
Эдуард III. 1327 — 1377 Сын Эдуарда II
Рычард II 1377 — 1399 Унук Эдуарда III
Дынастыя Ланкастэраў
Генры Болінгброк змяніў Рычарда II, а дынастыя атрымала назву яго бацькі, герцага Ланкастэрскага.
Генрых IV 1399 — 1413 Унук Эдуарда III
Генрых V 1413 — 1422 Сын Генрыха IV
Генрых VI 1422 — 1461
1470 — 1471
Сын Генрыха V
Дынастыя Ёркаў
Дынастыі Ланкастэр і Ёрк змагаліся адна супраць другой у Ружавай вайне, трон перайшоў да Ёркаў.
Эдуард IV 1461 — 1470
1471 — 1483
Праўнук Эдуарда III
Эдуард V 1483 Сын Эдуарда IV
Рычард III 1483 — 1485 Брат Эдуарда IV
Дынастыя Цюдораў
Генрых VII з дынастыі Ланкастэраў адваяваў назад трон у Ёркаў.
Генрых VII 1485 — 1509 Праўнук Эдуарда III
Генрых VIII 1509 — 1547 Сын Генрыха VII, унук Эдуарда IV
Эдуард VI 1547 — 1553 Сын Генрыха VIII
Джэйн Грэй 1553 Праўнучка Генрыха VII. 10 ліпеня 1553 аб'яўлена каралевай, але праз 9 дзён на трон узышла Марыя I.
Марыя I 1553 — 1558 Дачка Генрыха VIII
Елізавета I 1558 — 1603 Дачка Генрыха VIII
Імя Перыяд Нататкі
Дынастыя Алпінаў
Кенет I 843 — 858 Першы «кароль шкотаў і піктаў»
Дональд I 858 — 863 Брат Кенета I
Канстанцін I 863 — 877 Брат Кенета I
Эд 877 — 878 Брат Кенета I
Эахэйд 878 — 889 Пляменнік Эда
разам з Гірыкам
Гірык 878 — 889 Дваюрадны брат Эда
разам з Эахейдам
Дональд II 889 — 900 Сын Канстанціна I
Канстанцін II 900 — 943 Сын Эда
Малкальм 943 — 954 Сын Дональда II
Індульф 954 — 962 Сын Канстанціна II
Дуф 962 — 966 Сын Малкальма I
Кулен 966 — 971 Сын Індульфа
Кенет II 971 — 995 Сын Малкальма I
Канстанцін III 995 — 997 Сын Кулена
Кенет III 997 — 1005 Сын Дуфа
Малкальм II 1005 — 1034 Сын Кенета II
Дункан I 1034 — 1040 Унук Малкальма II
Макбет 1040 — 1057 Унук Малкальма II
Лулах 1057 — 1058 Праўнук Кенета III, прыёмны сын і дваюрадны брат Макбета
Дынастыя Дункельдаў
Малкальм III 1058 — 1093 Сын Дункана I
Дональд III 1093 — 1094
1094 — 1097
Сын Дональда I, разам з Эдмундам
Эдмунд 1093 — 1094
1094 — 1097
Сын Малкальма III, разам з Дональдам III
Дункан II 1094 Сын Малкальма III
Эдгар 1097 — 1107 Сын Малкальма III
Аляксандр I 1107 — 1124 Сын Малкальма III
Давід I 1124 — 1153 Сын Малкальма III
Малкальм IV 1153 — 1165 Унук Давіда I
Вільгельм I 1165 — 1214 Унук Давіда I
Аляксандр II 1214 — 1249 Сын Вільгельма I
Аляксандр III 1249 — 1286 Сын Аляксандра II
Маргарыта 1286 — 1290 Унучка Аляксандра III
Дынастыя Бэльялаў
Пасля смерці Маргарыты паўстала пытанне, хто павінен стаць спадкаемцам трона. Англійскі кароль Эдуард I пераняў уладу і пасадзіў на трон марыянетку Джона Бэльяла.
Джон Бэльял 1292 — 1296 Прапрапраўнук Давіда I
Манархі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі
Па Уніяцкаму акту (1800) г. у 1801 годзе Каралеўства Вялікабрытанія і Каралеўства Ірландыя аб'ядналіся ў адзіную дзяржаву з назвай Аб'яднанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.
Дынастыя Гановер
Імя Перыяд Нататкі
Георг III (Георг III) 1801 — 1820 Унук Георга II
Геогр IV (Георг IV) 1820 — 1830 Сын Георга III
Вільгельм IV (Вільгельм IV) 1830 — 1837 Сын Георга III
Вікторыя 1837 — 1901 Унучка Георга III
Дынастыя Захсэн-Кобург-Гота
Назва дынастыі была зменена, каб падкрэсліць шлюб Вікторыі з прынцам Альбертам фон Захсэн-Кобург і Гота. Сама Вікторыя засталася ў складзе дынастыі Гановер.
Эдуард VII (Эдуард VII) 1901 — 1910 Сын Вікторыі
Георг V (Георг V) 1910 — 1917 Сын Эдуарда VII
Дынастыя Віндзораў
Назва каралеўскай дынастыі Захсэн-Кобург-Гота была зменена ў 1917 годзе на Віндзор у выніку антынямецкага настрою ў час Першай сусветнай вайны.
Георг V (Георг V) 1917 — 1927 Сын Эдуарда VII
Манархі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
У 1922 годзе Ірландская свабодная дзяржава выходзіць са складу Злучанага Каралеўства. Назва краіны ў 1927 годзе змяняецца на Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Дынастыя Віндзораў
Імя Перыяд Нататкі
Георг V (Георг V) 1927 — 1936 Сын Эдуарда VII
Эдуард VIII (Эдуард VIII) 1936 Сын Георга V, адрокся ад прэстолу
Георг VI (Георг VI) 1936 — 1952 Сын Георга V
Елізавета II (Елізавета II) 1952 — да сённяшняга дня Дачка Георга VI