Горад Александрыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
АЛЯКСА́НДРЫЯ — горад, важнейшы гандлёвы і культурны цэнтр Егіпта на беразе Міжземнага мора ў дэльце р. Ніл, зараз адміністрацыйны цэнтр губернатарства.
Пабудаваны быў Аляксандрам Македонскім у 332—331 да н.э. Дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню горад хутка развіваўся і пасля смерці свайго заснавальніка стаў сталіцаю грэка-егіпецкай дзяржавы Пталамеяў і цэнтрам эліністычнай культуры. 3 30-х да н.э. у складзе Рымскай імперыі. Надзвычай вялікае значэнне Аляксандрыя іграла ў культурным і рэлігійным жыцці антычнага свету. У першыя стагоддзі ранняга сярэднявечча яна яшчэ прадаўжала заставацца адным з цэнтраў грэчаскай навуковай думкі, буйным гандлёва-прамысловым цэнтрам Візантыйскай імперыі, пад уладай якой яна знаходзілася з канца 4 ст. н.э. Аляксандрыя разам з тым была і адным з галоўных цэнтраў ранняга хрысціянства і манаства. Менавіта тут у 4 ст. патрыярх Афанасій Александрыйскі ўзначаліў рэлігійную барацьбу супраць вучэння Арыя. А мясцовыя манахі-хрысціяне ў помсту за разбурэнне храма спалілі славутую Александрыйскую бібліятэку з усімі яе велізарнымі для таго часу кніжнымі фондамі. У 7 ст. Александрыя была заваявана арабамі, а пасля заснавання імі ў 969 годзе Каіра наступіў яе заняпад.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.137. ISBN 5-343-00151-3.