Горад Барань

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Барань
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 54°29′00″ пн. ш. 30°20′00″ у. д. / 54.483333° пн. ш. 30.333333° у. д. (G) (O) (Я)54°29′00″ пн. ш. 30°20′00″ у. д. / 54.483333° пн. ш. 30.333333° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Першае згадванне
Насельніцтва
12 000 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216 25
Паштовы індэкс
211011
Барань (Беларусь)
Барань
Барань
Барань (Віцебская вобласць)
Барань
Барань

Бара́нь — горад раённага падпарадкавання ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Адроў. У 9 км ад горада Орша, падпарадкоўваецца Аршанскаму гарсавету. На аўтамабільнай дарозе Орша—Коханава. Бліжэйшыя прыпынкі электрацягнікоў — Харобрава, Чэрвіна (~3 км). Насельніцтва 12,1 тыс. чал. (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома як сяло Барань (потым Старая Барань), што ў 1518 г. належала князю К. І. Астрожскаму. К. І. Астрожскі заснаваў у Барані «кульны двор» — прадпрыемства па вырабу гарматных куль. У 1541 г. уласнасць яго сына І. К. Астрожскага(укр.) бел., належала да замка Копысь. У 1591 г. у складзе Копыскага маёнтка згадваецца фальварак Барань. У 1598 г. уладальнік Копысі гетман ВКЛ Крыштоф Радзівіл заснаваў у Аршанскім павеце мястэчка Барань, куды перавёў падданых са Старой Барані. У прывілеі гетмана ад 30 кастрычніка 1598 г. паведамляецца, што ён «..залажыў на гасцінцы ад Барысава да Оршы места на Барані, а каб тыя прышлыя людзі ў ім асядалі і валокі прыняўшы распрацоўвалі, назначыў ім, людзям, якія будуць прыходзіць, асядаць у месцы, свабоду ад даты ліста, напісанага на 15 год, уласныя падданыя гэтыя абавязаны выконваць павіннасці, апісаныя ў інвентары». У той жа дзень Радзвіл пісаў: «…пацвярджаем, што Кліму Храловічу даў у м. Бараньскім валоку… на свабоднае трыманне 15 год». Ліст гетмана ад 15 лістапада 1599 г. паведамляе «аб залажэнні» мястэчка Барань і аб тым, што ўзяў падданага са Старой Барані Сямёна Кавезя і зрабіў яго войтам. «На каторае войтаўства далі яму на Копыскай вуліцы, дзе старая арэнда стала, пляц у канцы пляцаў рынкавых, аж па дарозе да млына і 2 валокі… вольныя ад платы пажыццёва, за што павінен свайму пану верна і чэсна служыць. І што той жа Сямён Кавезя, войт бараньскі, узяў з в. Старая Барань у дадатак яшчэ 8 маргоў. Тады гэтыя 2 валокі трымае на чыншы, плацячы з іх па коп паўтрэці з кожнай, як апісана ў інвентары галоўнай памеры». У мястэчку войту дазвалялася вызначаць гандлёвы дзень. У 1-й палове XVII ст. ў Барані было 38 дамоў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) Барань у складзе Расійскай імперыі: сяло, цэнтр воласці Аршанскага павета. Паводле «Інвентара зямель, выганаў, распрацовак, зарасніка мяшчан і валашчан староства Барысаўскага, што знаходзяцца ў павеце Аршанскім для лепшага выбару падаткаў» за верасень 1781 г. у Барані было 26 пляцаў, на якіх гаспадарылі Ян і Мацей Чорныя, Юзаф Шаблінскі, Ігнацій Шушкевіч, Лук'ян Каўтач, Іаан і Курыла Шытакі, Андрэй, Нічыпар і Міхаіл Чарнухі, Якаў, Давыд і Даніла Сушкевічы, Сапрон Локіш, Ян Яранкевіч, Карповіч, Чарэйскі, Станіслаў Рэут, Лапа, Зальковіч. Да Барані належалі засценкі Загацце (9 гаспадароў), Заўротаў, Ромбскі (па 2 сям'і), і Млын Бараньскі (3 двары). У 2-й палове XIX ст. ў Барані каля 300 жыхароў, працавалі крухмальны завод, млын, было народнае вучылішча (адкрыта ў 1875 г., 31 вучань). У 1873 г. тут заснаваны драцяна-цвіковы завод. 11 ліпеня 1905 г. яго рабочыя (каля 200 чал.) правялі забастоўку, удзельнічалі ў Кастрычніцкай Усерасійскай палітычнай стачцы 1905 г.. Савецкая ўлада ўстаноўена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. горад акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. У 19241960 г. цэнтр сельсавета ў Аршанскім раёне. У 1935 г. пераўтвораны ў рабочы пасёлак. З 16 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 гг. акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі. З 17 мая 1972 г. горад.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1991 — 14,1 тыс. чал.
  • 2006 — 12,1 тыс. чал.

Насельніцтва пражывае кампактна.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Аснову эканомікі горада складаюць прадпрыемствы машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці. Горадаўтвараючае прадпрыемства — ААТ «Тэхніка сувязі»[1] (раней — фірма «Лёс»). Шмат незанятых вытворчых плошчаў. Санаторый-прафілакторый «Лес».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе 3 школы. Бараньская Спаса-Праабражэнская царква (1993).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бравер, Я. Л. Барань // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 4. — С.
  • Бравер, Я. Л., Спірыдонаў, М. Ф. Барань // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М.В.Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. – С. 303. — ISBN 5-85700-074-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Аршанскі гарсавет