Горад Чашнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Чашнікі
Чашнікі
Catholic Church in Čašniki.jpg
Касцёл Св. Лукі, знішчаны ў 1960-я
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 54°51′12″ пн. ш. 29°09′53″ у. д. / 54.853333° пн. ш. 29.164722° у. д. (G) (O) (Я)54°51′12″ пн. ш. 29°09′53″ у. д. / 54.853333° пн. ш. 29.164722° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Віцебская
Раён Чашніцкі
Першае згадванне 1504
Насельніцтва 9,4 тыс. чалавек (2010)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 2133
Паштовы індэкс 211149
Афіцыйны сайт http://chashniki.vitebsk-region.gov.by/
(руск.)  (англ.) 
Чашнікі (Беларусь)
Чашнікі
Чашнікі
Чашнікі (Віцебская вобласць)
Чашнікі
Чашнікі

Чашнікі — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чашніцкага раёна, на р. Ула. За 95 км да паўднёвага захаду ад Віцебска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі ОршаЛепель. Аўтамабільнымі дарогамі злучаныя з Лепелем, Новалукомлем, Сянном. Насельніцтва 9,5 тыс. чал. (2009).

Змест

[правіць] Гісторыя

У 16 ст. уваходзілі ў Полацкае ваяводства ВКЛ, належалі князям Лукомскім, з канца 16 ст. Кішкам, Сапегам, Патоцкім, Валадковічам. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) па загадзе Івана Грознага на правым беразе Уллы пабудаваны ўмацаваны замак (спалены ў 1708).

У 17 ст. Чашнікі — гандлёвае мястэчка. Інвентары Чашнікаў 1629 і 1633 гг. паказваюць пачатковы этап развіцця паселішча, якое складалася ў той час з асноўнай часткі і слабод. Цэнтрам мястэчка — гандлёвая плошча, дзе знаходзіліся царква са званіцай (з 3 званамі розных памераў), 16 крам і 4 мяшчанскія двары. Ад плошчы радыяльна разыходзіліся 3 вуліцы-дарогі: Іванская (ішла да панскай сядзібы), Лукомская (да Лукомля), Цяпінская (да мястэчка Цяпіна). На рацэ Уле існавала гандлёвая прыстань, да якой прыбывалі купецкія караблі з таварамі. Непадалёк ад прыстані стаялі 39 складскіх збудаванняў. Гэтыя факты сведчаць пра тое, што Чашнікі з'яўляліся важным гандлёвым паселішчам.

У 18 ст. тут пабудаваныя прыстань, майстэрні па вырабе гандлёвых суднаў-стругаў. У 80-х — 90-х гадах 18 ст. мястэчка Чашнікі атрымала розныя гандлёвыя прывілеі. У 1791—1793 было цэнтрам Полацкага ваяводства.

З 1793 у складзе Расіійскай імперыі, мястэчка Лепельскага павета. У 1797 годзе пад надзорам генерала Вітэ пачалося будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы. Пабудавалі прыстань, майстэрні па вырабе гандлёвых суднаў, больш за 40 складоў. Местачкоўцы, працуючы на будаўніцтве шлюзаў, добра авалодалі цяслярнай справай. Жыхары Чашнікаў і навакольных вёсак сталі спасцігаць справу плытагонаў. У сяр. 19 ст. тут налічвалася каля 2,5 тысяч жыхароў, сярод якіх нямала было лоцманаў, што наймаліся вясной на баркі, праводзячы іх па Дзвіне да Рыгі.

У другой палове 19 ст. ў Чашніках пачалося будаўніцтва невялікіх прадпрыемстваў, у канцы 19 ст. пан Валадковіч разгарнуў будоўлю вялікай па тым часе папяровай фабрыкі. У той перыяд пашырылася тэрыторыя горада, забудоўваліся паўднёвая і ўсходняя яго часткі. У мястэчку Чашнікі, згодна са статыстычнымі звесткамі дзяржаўнага архіва Віцебскай губерні на 1906 г., агульная колькасць жыхароў складала 5530 чалавек. З іх хрысціян — 1254, яўрэяў — 4276, дваран — 1, чыноўнікаў — 26 чалавек, духоўнага звання — 8. Купцоў налічвалася 121, мяшчан — 4390, сялян — 985. Каменных будынкаў — 5, драўляных — 1332, 642 будынкі жылыя, нежылых — 695.

У 1919—1924 гг. Чашнікі ўваходзілі ў склад РСФСР. З 15.02.1923 г. мястэчка Чашнікі — цэнтр аднайменнай воласці Бачэйкаўскага павета Віцебскай губерні. З 3.03.1924 — у БССР, з 20.06.1924 г. у Віцебскім павеце і губерні, з 17.07.1924 г. мястэчка стала раённым цэнтрам Віцебскай, потым Лепельскай акругі. У 1925 г. пабудавана чыгуначная станцыя Чашнікі. З 20.02.1938 г. — у складзе Віцебскай вобласці. Гарадскім пасёлкам Чашнікі сталі з 27 верасня 1938 г. У той час там жыло 3505 жыхароў.

З 5 ліпеня 1941 па 27 чэрвеня 1944 Чашнікі акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі.

У 1962—1965 у Бешанковіцкім раёне. З 1966 — горад.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

[правіць] Культура

  • Чашніцкі гістарычны музей

[правіць] Выдатныя мясціны

[правіць] Вядомыя асобы

  • Я. Журба (1881-1964), беларускі паэт (нар. у колішняй в. Купінка — цяпер у межах г. Чашнікі)

[правіць] Літаратура

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М.Ц. Дробыш (і інш.). – Мн., 1997.
  • Чашники // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

[правіць] У Сеціве

Шаблон:Чашніцкі раён

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах