Другая касмічная хуткасць
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Другая касмічная хуткасць — мінімальная хуткасць руху, якую неабходна надаць аб'екту (камень, касмічны апарат і г. д.) для пераадолення гравітацыйнага прыцягнення нябеснага цела. Калі целу будзе нададзена другая касмічная хуткасць, то гэтае цела будзе рухацца па парабалічнай арбіце вакол нябеснага цела.
Другая касмічная хуткасць вызначаецца радыусам і масай нябеснага цела, з-за гэтага яна асобная для кожнага нябеснага цела (для Зямлі 11,2 км/с, для Сонца 617,7 км/с).
Другая касмічная хуткасць для розных аб'ектаў [правіць]
| Нябеснае цела | Маса (у адносінах да масы Зямлі) | 2-я касмічная хуткасць, км/с |
|---|---|---|
| Месяц | 0,0123 | 2,4 |
| Меркурый | 0,055 | 4,3 |
| Марс | 0,108 | 5,0 |
| Венера | 0,82 | 10,22 |
| Зямля | 1 | 11,2 |
| Уран | 14,5 | 22,0 |
| Нептун | 17,5 | 24,0 |
| Сатурн | 95,3 | 36,0 |
| Юпітэр | 318,3 | 61,0 |
| Сонца | 333 000 | 617,7 |
| Сірыус У | 325 675 | 10 000 |
| Нейтронная зорка | 666 000 | 200 000 |
| Кваркавая зорка | 833 500 | - |
| Чорная дзірка | 832 500 - 5,6×1015 | - (нішто не можа выйсці па-за межы чорнай дзіркі - радыуса Шварцшыльда) |