Дынастыя Цын
Дынастыя Цын ці Імперыя Цын (па-маньчжурску:
, кіт.: 清朝) — шматнацыянальная імперыя, якая была створана маньчжурцамі і імі кіравалася. Згодна з традыцыйнай кітайскай гісторыяграфіяй — апошняя дынастыя манархічнага Кітая. Была заснавана ў 1616 годзе маньчжурсім кланам Айсын Гёро на тэрыторыі Маньчжурыі, на сёння яна завецца паўночна-ўсходнім Кітаем. Меньш чым праз 30 гадоў пад ейнай уладаю апынуўся ўвесь Кітай і частка Сярэдняй Азіі.
Першапачаткова дынастыя звалася як «Цзын» (金 — золата), але пазней назва была зменена на «Цын» (清 — «чысты») у 1636 годзе. У першай палове XVIII стагоддзя цынскаму ўраду атрымалася наладзіць дастаткова эфектыўнае кіраванне краінай, адным з вынікаў гэтага было тое, што Кітай з'яўляўся краінай з найвышэйшым паказчыкам павелічэння колькасьці насельніцтва. Цынскі двор праводзіў палітыку самаізаляцыі, што, нарэшце, прывяло да таго, што ў XIX стагоддзі Кітай, які ўваходзіў у склад імперыі, быў сілком адчынены заходнім дзяржавам і пераўтварыўся ў паўкаланіяльную краіну.
У наступным супрацоўніцтва з заходнімі дзяржавамі дапамагло дынастыі пазбегнуць паразы ў часы паўстання тайпінаў, праводзіць адносна паспяховую мадэрнізацыю краіны і такім чынам праіснаваць да пачатку XX стагоддзя, аднак і з'явілася чыннікам росту нацыяналістычных (антыманчжурскіх) настрояў.
У выніку Сіньхайскай рэвалюцыі 1911 года імперыя Цын была ліквідавана, а краіны, якія ў яе ўваходзілі, атрымалі права на самавызначэнне. Кітай стаў рэспублікай, а ўдава імператара 12 лютага 1912 года адмовілася ад стальца ад імя свайго малалетняга сына Пу І.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дынастыя Цын- Compton's Living Encyclopedia (1995–2008). "Chinese Cultural Studies: Concise Political History of China." (англ.)
- "History of China" from the University of Maryland web site. (англ.)
- "Qing art of the reigns of the Kangxi, Yongzhen and Qianlong Emperors." (англ.)
- Section on the Ming and Qing dynasties of "China's Population: Readings and Maps." (англ.)
- "Short History & Time-Line of the Qing Dynasty." (англ.)
- Kangxi Emperor (англ.)
- Extensive notes on William Mesny, Qing general, author and plant collector, and his family tree (англ.)
