Зміцер Жылуновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Цішка Гартны
Цішка Гартны.jpg
Імя пры нараджэнні:

Зміцер Хведаравіч Жылуновіч

Псеўданімы:

гл. у тэксце

Дата нараджэння:

22 кастрычніка (4 лістапада) 1887

Месца нараджэння:

Капыль, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

11 красавіка 1937(1937-04-11)

Месца смерці:

Магілёў, БССР

Дэбют:

у газеце «Наша ніва» (1908); першая кніга — «Pieśni» (1913)

Творы ў Вікікрыніцах.
Ц. Гартны. Раман «Бацькава воля». Ч. 1. Аўтограф. 1921 г.
Ц. Гартны. Раман «Бацькава воля». Ч. 1. Аўтограф. 1921 г.

Цішка ГАРТНЫ, сапр.: Зміцер Хведаравіч ЖЫЛУНОВІЧ (23 кастрычніка 1887, м. Капыль, Слуцкі павет, Мінская губерня (цяпер Мінская вобласць) — 11 красавіка 1937, Магілёў, псіхлячэбніца; Іншыя псеўданімы і крыптанімы: Авадзень; Авадзён; Аглядальнік; В.Аса; Беларус; Беларус-Камуніст; Бэйгар; Вар; П.Вартавы; Паўлюк Вартавы; Васа; Сымон Гляк; Габрусь Друк; Сымон Друк; Зета; Зміжыла; Зміцер; Знаёмы; Змітро Капылянін; Янка Кліч; Коммунист Беларус; Мешчанін; Мінчанін; Цішка Г.; Мужык; С.Смык; Я.Смык; Стары С-Д; Твой сын Змітро; Чырвонь; Язэп Чырвонь; Шулятнік; А.; Ц. Г.; Д. Ж.; З. Ж.; У. Ж.; Ул. Ж.; Д.Ж-ч; З.Ж-ч; Я.К-іч і інш.) — беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне, на заводзе ў Санкт-Пецярбургу. Друкавацца пачаў з 1908 у газеце «Наша ніва». Першая кніга «Pieśni» выйшла ў 1913.

У 1918 сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянніца». З кастрычніка 1918 у РКП(б). З 1.1.1919 па 3.2.1919 старшыня Часовага ўрада Савецкай Беларусі. Потым палітработнік Чырвонай Арміі.

У 1921 у Берліне наладзіў выданне беларускіх кніг. Пасля вяртання ў Мінск рэдактар газеты «Савецкая Беларусь», ініцыятар стварэння літаратурнага аб'яднання і часопіса «Полымя», узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намесніка наркама асветы БССР, у Інстытуце гісторыі БелАН.

Ц. Гартны пераклаў на беларускую мову першую кнігу рамана А. Фадзеева(руск.) бел. «Апошні з удэге» (Мн.. 1932), пачаў перакладаць «Мёртвыя душы(руск.) бел.» М. Гогаля[1].

Акадэмік БелАН з 1928. Выключаны з ВКП(б) 16.1.1931 з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі». Арыштаваны 15.11.1936, 7.4.1937 пераведзены ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках — скончыў жыццё самагубствам).

Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. На выяўленым месцы пахавання 11.4.1989 устаноўлены помнік. Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15.10.1955. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10.9.1987. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Капылі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1929—1932;
  • Зб. тв: У 4 т. Мн., 1987—1989. т. 1-3;
  • Вершы. Мн., 1967;
  • Насустрач сонцу: Выбр. апавяданні. Мн., 1978.

Зноскі

  1. Збор твораў. У 4 т. / Аўт. прадм. С. Александровіч — Мінск: Маст. літ., 1987. — Т. 1: Вершы, 1909-1935. Апавяданні 1909-1927. — С. 28. — 438 с. 3 л. іл., 1 л. партр. с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
    • Клачко А. М. Цішка Гартны: (Крытычна-біяграфічны нарыс). Мн., 1961;
    • Ялугін Э. Без эпітафіі: Дакументальная аповесць. Мн., 1989;
    • Успаміны пра Цішку Гартнага. Мн., 1984;
    • ЭГБ, т. 3;
    • Возвращенные имена.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons