Паўвостраў Корнуал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Корнуал
AONB within Cornwall map.svg
Каардынаты: Каардынаты: 50°17′50″ пн. ш. 4°53′59″ з. д. / 50.297222° пн. ш. 4.899722° з. д. (G) (O) (Я)50°17′50″ пн. ш. 4°53′59″ з. д. / 50.297222° пн. ш. 4.899722° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыі Атлантычны акіян, Балтыйскае мора
Плошча 3 563 км²
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Паўвостраў Корнуал (Вялікабрытанія)
Паўвостраў Корнуал
Узбярэжжа

Корнуал (англ.: Cornwall, корнск.: Kernow) — паўвостраў і гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Вялікабрытаніі. Агульная плошча - 3563 км². Насельніцтва (2011 г.) - 535300 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва Корнуал паходзіць або ад кельцкага слова cern, або ад лацінскага cornu, што ў абодвух выпадках значыць "рог" або "паўвостраў".

Корнуал быў заселены людзьмі сучаснага тыпу ў верхнім палеаліце. У жалезным веку сюды перасяліліся брыты, якія пазней сфарміравалі мясцовы народ - корнуальцаў. У I ст. да н. э. быў падначалены рымлянамі, але да VI ст. н. э. улада зноў апынулася ў кельцкіх правадыроў.

У 577 г. брыты прайгралі бітву пры Дэраме саксам, што прывяло да ізаляцыі Корнуала ад населенага астатнімі кельтамі Уэльса. Аднак да канца IX ст. мясцовыя жыхары працягвалі адстойваць сваю самастойнасць. Апошні карнуольскі кароль Донарт загінуў у 875 г. Відавочна, пасля гэтага яго каралеўства было далучана да дзяржавы Уэсекс. Але і пасля гэтага масавага перасялення англасаксаў не адбылося. Канчаткова Корнуал увайшоў у склад Англіі толькі пасля нармандскага заваявання 1066 г. Мясцовыя землі былі перададзены ў валоданне нармандскім феадалам, было ўведзена агульнадзяржаўнае права. У 1337 г. было заснавана герцагства Корнуал.

У XVI ст. жыхары Корнуала выступілі супраць Рэфармацыі, аднак апазіцыя прыхільнікаў каталіцкай веры была задушана. Незадаволеныя збеглі ў Францыю і Іспанію. У XVIII ст. значная частка вернікаў стала метадыстамі.

Корнуальцы здаўна займаліся здабычай волава, суднабудаваннем і мараходнай справай. Яны актыўна ўдзельнічалі ў каланізацыі Паўночнай Амерыкі, Вест-Індыі, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Корнуал знаходзіцца на паўднёвым захадзе вострава Вялікабрытанія. Складзены гранітнымі і сланцавымі пародамі. Берагавая лінія ўстойлівая. Значная частка ўзбярэжжа скалістая. Стромкія скалы асабліва характэрны для поўначы. Месцамі яны перарываюцца пляжамі з дробным залацістым пяском. Паўднёвы бераг значна больш спадзісты, шмат каменных і пясчаных пляжаў.

Паверхня паўвострава ўзгорыстая. Шмат паверхневых выхадаў горных парод, якія падвержаны мінералізацыі. Корнуал здаўна з'яўляецца месцам здабычы волава, срэбра, свінцу, цынку і г. д. Земляробства вядзецца на адносна невялікіх тэрыторыях. Мясцовыя пусткі больш прыдатныя для жывёлагадоўлі. На поўдні паўвострава існуюць лясістыя даліны, абароненыя ўзгоркамі ад прахалодных вятроў.

Клімат марскі ўмераны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад 1051 да 1290 мм у год. Сярэднегадавая тэмпература на паўднёвым узбярэжжы і астравах Сілі 11,6° C, на цэнтральных узгор'ях 9,8° C. Зімы звычайна мяккія. Снег выпадае вельмі рэдка. На паўднёвым захадзе выдатна растуць пальмы.

Флора адрозніваецца значнай разнастайнасцю. На ўзвышшах з-за сталых вятроў, а таксама на балотах пераважае разнатраўе. На палях растуць нарцысы, верасы, гістарычным сімвалам Корнуала з'яўляецца жаўтазель. З дрэваў найчасцей сустракаюцца невысокія карнуольскія вязы, а таксама яблыні. Некаторыя мясцовыя сарты дзікарослых яблыкаў выкарыстоўваліся селекцыянерамі для атрымання пладавітых духмяных садовых сартоў.

Фаўна найлепш захавалася ў даліне ракі Тамар, якую насяляюць такія жывёлы, як лань, алень высакародны, выдра, паўлін, а таксама завезеныя з Аўстраліі кенгуру-валабі. У астатніх раёнах шмат птушак.

На тэрыторыі Корнуала створана некалькі запаведнікаў і батанічных садоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]