Севастопальскі бульвар, Парыж
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Каналізацыя пад Севастопальскім бульварам у пачатку XX стагоддзя
Севастопальскі бульвар (фр.: Boulevard de Sébastopol) у Парыжы — гэта адна з галоўных транспартных артэрый горада. У пачатку яна раздзяляе 1-ую і 2-ую акругі французскай сталіцы, а затым 3-юю і 4-ую. Названы ў гонар перамогі Францыі пры аблозе Севастопаля ў рамках Крымскай вайны.
Апісанне [правіць]
Яго даўжыня складае 1332 метра, а шырыня — 30. Ён пачынаецца ад плошчы Шатле, ідзе на поўнач і працягваецца Страсбургскім бульварам. Складаецца з трох аўтамабільных і адной аўтобуснай палос. Хоць тут і размешчана некалькі рэстаранаў і мноства буцікоў, Севастопальскі бульвар не з'яўляецца папулярным месцам для вольнага часу, у адрозненні ад кварталаў Марэ і Ле-Аль, паміж якімі ён знаходзіцца.
Бульвар перасякае наступныя вялікія вуліцы:
- Вуліца Рывалі / Rue de Rivoli
- Вуліца Эцьена Марселя і Рю оз Урс / Rue Étienne Marcel / Rue aux Ours
- Вуліца Цюрбіго / Rue de Turbigo
- Вуліца Реамюра / Rue Réaumur
Літаратура [правіць]
- Marquis Félix de Rochegude (Marie Joseph Edouard Félix de Robert d'Aquéria, Marquis de Rochegude), Promenades dans toutes les rues de Paris par arrondissements, Librairie Hachette et Cie, Paris, 1910.