Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ
фр.: l'abbaye de Saint-Germain-des-Prés
48°51′14″ пн. ш. 2°20′04″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Архідыяцэзія Парыжа
Ордэнская прыналежнасць бенедыкцінцы
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Заснавальнік Хільдэберт I[d]
Дата заснавання VI стагоддзе
Сайт eglise-saintgermaindespres.fr (фр.)
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Званіца царквы Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ

Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ, Абацтва Святога Германа (фр.: l'abbaye de Saint-Germain-des-Près) — бенедыкцінскае абацтва; самае старое абацтва Парыжа, помнік раманскай архітэктуры; знаходзіцца на левым беразе Сены ў 6-й акрузе французскай сталіцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя ўзнікнення абацтва звязаная з імем караля з дынастыі франкскіх каралёў-меравінгаў Хільдэберта I. Хільдеберт вывез з Іспаніі дарагую для вестготаў рэліквію, так званую туніку святога Вікенція, дыякана сарагоскай царквы, які прыняў пакутніцкую смерць падчас ганенняў на хрысціян пры рымскім імператары Дыяклетыяне. Хільдэберт загадаў прыбіць яго да брамы Парыжа, але па радзе Парыжскага біскупа Св. Германа Парыжскага (496576) заснаваў у 541 годзе манастыр для захоўвання рэліквіі святога Вікенція з Сарагосы. Імя пахаванага ў гэтым манастыры біскупа, якое гучыць па-французску як «Жэрмэн», і было прысвоена абацтву ў 576 годзе.

Настаяцелем базілікі Св. Вікенція і Св. Крыжа, якая і дала жыццё манастыру Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ, Герман Парыжскі паставіў свайго вучня Драктавея, пазней кананізаванага Каталіцкай царквой.

Сёння ад абацтва захавалася толькі царква Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ, якая лічыцца самай старой у Парыжы. Званіца і неф царквы ставяцца да раманскага стылю і датуюцца XI—XII стагоддзямі. Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ быў у сягэднявеччы адным з найбагацейшых манастыроў Францыі. У вопісу яго ўладанняў (паліптык абата Ірмінона, пачатак IX стагоддзя) пералічана 25 маёнткаў і больш за 2 тысячы сялянскіх сем’яў.

У абацтве жыў манах-бенедыкцінец Абон Гарбаты. У 861 годзе абацтва было спалена вікінгамі. У адной з цэркваў абацтва доўгі час знаходзіліся моцы П’ера Абеляра.

Базіліка каралёў-меравінгаў[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя Хільдэберта I558 годзе) тут таксама былі пахаваныя наступныя каралі дынастыі меравінгаў — Хільперык I у 584 годзе, Фрэдэгонда ў 598 годзе і Хлотар II у 628 годзе. Такім чынам абацтва Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ стала, задоўга да абацтва Сен-Дэні, першым каралеўскім некропалем.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]