Кансьержэры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 48°51′23″ пн. ш. 2°20′44″ у. д. / 48.856389° пн. ш. 2.345556° у. д. (G) (O) (Я)

Кансьержэры

Кансьержэры (фр.: La Conciergerie) — былы каралеўскі замак і турма.


Знаходзіцца ў самым цэнтры Парыжа ў 1-й яго акрузе, на заходнім ускрайку вострава Сітэ недалёка ад сабора Парыжскай Божай маці. Замак Кансьержэры з'яўляецца часткай комплексу Палаца правасуддзя (Palais de Justice), у якім да гэтага часу знаходзяцца муніцыпальныя службы, суд, пракуратура. Комплекс Палаца Правасуддзя займае ледзь не палову вострава Сітэ. Сёння Палац уяўляе сабой разнастайны архітэктурны ансамбль з элементамі, пабудаванымі з XIII па XX стст.

З часоў Капетынгаў захаваліся два будынкі: каралеўская капліца Сент-Шапель і Кансьержэры. Абодва гэтыя архітэктурныя помнікі з'яўляюцца музеямі. Сотні зняволеных у часы Французскай рэвалюцыі былі кінутыя ў Кансьержэры і затым пакараныя.