Універсітэт прыкладных навук «CODE»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт прыкладных навук «CODE»
ням.: CODE University of Applied Sciences
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: CODE University of Applied Sciences
Заснаваны 2017
Тып прыватная ВНУ
Студэнты каля 230
Размяшчэнне Берлін
Сайт code.berlin

Універсітэт прыкладных навук «CODE» (ням.: CODE University of Applied Sciences) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Берліне.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны ў 2017 годзе Томасам Бахемам, Мануэлем Дольдэрэрам і Джонатанам Рутам разам з 24 інтэрнэт-прадпрымальнікамі і пачынаючымі інвестарамі і быў афіцыйна зарэгістраваны 14 ліпеня 2017 года канцылярыяй гарадскога савета Берліна. Памяшканне ўніверсітэта з’яўляецца часткай стартап-кампуса плошчай 14 000 м² і грамадскай прасторы «Factory Berlin», размешчанай у берлінскім раёне Альт-Трэптаў.

Праграмы навучання[правіць | правіць зыходнік]

  • Бакалаўр навук у галіне праграмнай інжынерыі
  • Бакалаўр мастацтваў у галіне дызайну ўзаемадзеянняў
  • Бакалаўр мастацтваў у галіне кіравання прадуктамі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]