Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт
ням.: Technische Universität Kaiserslautern
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Technische Universität Kaiserslautern
Міжнародная назва англ.: Technical University of Kaiserslautern
Заснаваны 1970
Год закрыцця 31 снежня 2022
Рэктар Arnd Poetzsch-Heffter[d]
Студэнты 13 607[1]
Размяшчэнне Кайзерслаўтэрн
Сайт uni-kl.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Kaiserslautern) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кайзерслаўтэрн.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1970 годзе. Сёння гэта адзіны тэхніка-прыродазнаўчы ўніверсітэт у Рэйнланд-Пфальцы. Ён прапануе шырокі спектр навучальных праграм вышэйшай адукацыі ўсіх узроўняў па дванаццаці буйных спецыяльнасцях. Большасць праграм навучання маюць міждысцыплінарны характар, такім чынам аб'ядноўваючы розныя вобласці ведаў.

Студэнты і маладыя навукоўцы могуць пры неабходнасці ўдзельнічаць у праектах навукова-даследчых інстытутаў Кайзерслаутерна, уключаючы два інстытута Фраўнгофера, Інстытут праграмных сістэм Макса Планка, Нямецкі даследчы цэнтр штучнага інтэлекту, Інстытут кампазітаў, Інстытут тэхналогій і працы, Інстытут біятэхналогій і даследаванняў лекавых сродкаў і іншымі, якія цесна супрацоўнічаюць з універсітэтам у галіне прыкладных даследаванняў.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктуры
  • Біялогіі
  • Цывільнага будаўніцтва
  • Хіміі
  • Электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі
  • Інфарматыкі
  • Машынабудавання і тэхналагічных працэсаў
  • Матэматыкі
  • Фізікі
  • Рэгіянальнага і экалагічнага планавання
  • Сацыяльных навук
  • Бізнесу і эканомікі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]