Гісенскі ўніверсітэт імя Юстуса Лібіха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гісенскі ўніверсітэт імя Юстуса Лібіха
ням.: Justus-Liebig-Universität Gießen
Арыгінальная назва ням.: Justus-Liebig-Universität Gießen
Міжнародная назва англ.: Justus Liebig University Giessen
Заснаваны 1607
Студэнты 27 184[1]
Размяшчэнне Гісен
Сайт uni-giessen.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісенскі ўніверсітэт імя Юстуса Лібіха (ням.: Justus-Liebig-Universität Gießen) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гісен.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт з'яўляецца адной з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў у нямецкамоўных краінах. Ён быў заснаваны ў 1607 годзе. Людовік V, ад якога ўніверсітэт атрымаў сваю першапачатковую назву "Ludoviciana", заснаваў сваю ўласную вышэйшую навучальную ўстанову ў Гісене, якая як лютэранская навучальная ўстанова мела асноўную функцыю забеспячэння адукацыі пастараў і дзяржаўных служачых. Сучасны ўніверсітэт названы ў гонар свайго самага вядомага выкладчыка — Юстуса фон Лібіха, заснавальніка сучаснай аграхіміі і вынаходніка штучнага ўгнаенні.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Права
  • Эканомікі і бізнесу
  • Сацыяльных навук і культуралогіі
  • Гісторыі і культуралогіі
  • Мовазнаўства, літаратуры і культуры
  • Псіхалогіі і навук аб спорце
  • Матэматыкі і інфарматыкі, фізікі і геаграфіі
  • Біялогіі і хіміі
  • Сельскагаспадарчых навук, навук аб харчаванні і рацыянальным прыродакарыстанні
  • Ветэрынарнай медыцыны
  • Медыцыны

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]