Магдэбургскі ўніверсітэт імя Ота фон Герыке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магдэбургскі ўніверсітэт імя Ота фон Герыке
ням.: Otto-von-Guericke-Universität Magdeburg
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Otto-von-Guericke-Universität Magdeburg
Міжнародная назва англ.: Otto von Guericke University Magdeburg
Заснаваны 1993
Студэнты 13 143[1]
Размяшчэнне Магдэбург
Сайт ovgu.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магдэбургскі ўніверсітэт імя Ота фон Герыке (ням.: Otto-von-Guericke-Universität Magdeburg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Магдэбург.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Магдэбургскі ўніверсітэт імя Ота фон Герыке быў заснаваны ў 1993 годзе і з'яўляецца адным з самых маладых універсітэтаў Германіі. Былыя Магдэбургскі тэхнічны ўніверсітэт, педагагічны каледж і медыцынская школа былі ўключаныя ў склад універсітэта пры яго стварэнні. Ва ўніверсітэце ў Магдэбургу сёння навучаецца каля 14 000 студэнтаў на 9 факультэтах. У навуковых часопісах гэтага інстытута апублікавана больш за 12 000 артыкулаў. Ён названы ў гонар фізіка і бургамістра Магдэбурга Ота фон Герыке.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт камп'ютарных навук
  • Факультэт эканомікі і менеджменту
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Матэматычны факультэт
  • Медыцынскі факультэт
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт машынабудавання
  • Факультэт праектавання тэхналагічных працэсаў і сістэм
  • Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]