Мюнхенскі ўніверсітэт Бундэсвера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мюнхенскі ўніверсітэт Бундэсвера
ням.: Universität der Bundeswehr München
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Universität der Bundeswehr München
Міжнародная назва англ.: Bundeswehr University Munich
Заснаваны 1973
Рэктар Eva-Maria Kern[d]
Студэнты 1 084[1]
Размяшчэнне Мюнхен
Сайт unibw.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мюнхенскі ўніверсітэт Бундэсвера (ням.: Universität der Bundeswehr München) — нямецкая дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мюнхен.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны ў 1973 годзе па ініцыятыве тагачаснага федэральнага міністра абароны Гельмута Шміта. Гэта адзін з двух універсітэтаў Бундэсвера, у якіх нямецкая армія навучае сваіх кандыдатаў у афіцэры і маладых афіцэраў. Універсітэт уваходзіць у структуру і кіруецца Федэральным міністэрствам абароны.

Універсітэт звычайна даступны салдатам, якія з'яўляюцца афіцэрамі і кандыдатамі ў афіцэры арміі Германіі. У цяперашні час каля 3 000 студэнтаў вучацца па базавых праграмах вучэльні, у тым ліку 400 жанчын. Каля 50 афіцэраў узброеных сіл краін-саюзніц НАТА таксама штогод сканчаюць вучобу ў Мюнхене. Акрамя таго, ва ўніверсітэце таксама вучацца і цывільныя студэнты. З 2002 года невялікая колькасць нямецкіх цывільных студэнтаў (напрыклад, 270 чалавек у 2019 годзе) вучацца ва ўніверсітэце. Іх навучанне фінансуецца іхнім будучым працадаўцам, у асноўным буйнымі прамысловымі і страхавымі кампаніямі; яны вучацца ў асноўным па праграмах эканамічнага і тэхнічнага навучання.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт будаўнічай інжынерыі і навук аб навакольным асяроддзі
  • Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт камп'ютарных навук
  • Факультэт аэракасмічнай тэхнікі
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт дзяржаўных і сацыяльных навук
  • Факультэт эканамічных і арганізацыйных навук
  • Факультэт бізнес-адміністравання (узровень тэхнікума)
  • Факультэт электратэхнікі і тэхнічнай інфарматыкі (узровень тэхнікума)
  • Факультэт машынабудавання (узровень тэхнікума)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]