Берлінскі ўніверсітэт прыкладных навук «SRH»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берлінскі ўніверсітэт прыкладных навук «SRH»
ням.: SRH Berlin University of Applied Sciences
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: SRH Berlin University of Applied Sciences
Заснаваны 2002
Тып прыватная ВНУ
Студэнты 1 000
Размяшчэнне Берлін
Сайт srh-berlin.de

Берлінскі ўніверсітэт прыкладных навук «SRH» (ням.: SRH Berlin University of Applied Sciences) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Берліне.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрымальнік Эрман Танільдыс ініцыяваў першыя крокі па стварэнні ўніверсітэта ў 2000 годзе, а ў 2001 годзе ён быў зарэгістраваны гарадскім саветам Берліна і ўрадам зямлі Брандэнбург. Універсітэт быў афіцыйна прызнаны ў 2002 годзе Адміністрацыяй Сената па навуцы, даследаваннях і культуры горада Берліна. У 2005 годзе ўніверсітэт пераехаў у Эрнст-Ройтэр-Платц. У верасні 2005 года першыя студэнты скончылі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра мастацтваў.

У жніўні Фонд міжнароднай акрэдытацыі дзелавога адміністравання акрэдытаваў два курсы бакалаўрыяту. Універсітэт акрэдытаваны Нямецкім навуковым саветам з 2009 года. У 2006 годзе ва ўніверсітэце пачалося выкладанне для першага магістарскага курса «Міжнародны стратэгічны менеджмент». Курс магістратуры быў акрэдытаваны Акрэдытацыйным агенцтвам для курсаў у галіне аховы здароўя і сацыяльных пытанняў у верасні 2008 года.

У лістападзе 2007 года прыватны адукацыйны холдынг «SRH» выкупіў універсітэт і перайменаваў яго ў Берлінскую вышэйшую школу «SRH». З верасня 2012 года Дрэздэнская школа менеджменту стала часткай універсітэта як Дрэздэнскі кампус. У лютым 2013 года ўніверсітэт адкрыў новы корпус на тэрыторыі кампуса Эрнст-Ройтэр-Платц. У 2019 годзе назву ўстановы змянілі на «Берлінскі ўніверсітэт прыкладных навук „SRH“», а затым адбыўся перазапуск брэнда ўстановы ў 2020 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]