Падэрборнскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падэрборнскі ўніверсітэт
ням.: Universität Paderborn
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Universität Paderborn
Міжнародная назва англ.: Paderborn University
Заснаваны 1972
Студэнты 19 110[1]
Размяшчэнне Падэрборн
Сайт uni-paderborn.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падэрборнскі ўніверсітэт (ням.: Universität Paderborn) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Падэрборн.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт - адзін з чатырнаццаці дзяржаўных даследчых універсітэтаў у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія ў Германіі. Ён быў заснаваны ў 1972 годзе. 20 000 студэнтаў былі залічаны ва ўніверсітэт у зімовы семестр 2016/2017 года. Прапануе 62 праграмы навучання.

Ва ўніверсітэце ёсць некалькі лаўрэатаў прэміі імя Готфрыда Вільгельма Лейбніца, якая прысуджаецца Нямецкім даследчым фондам. Універсітэт цесна супрацоўнічае з Інстытутам Хайнца Ніксдорфа, Цэнтрам паралельных вылічэнняў Падэрборна і двума Інстытутамі Фраўнгофера для даследаванняў у галіне інфарматыкі, матэматыкі, электратэхнікі і квантавай фатонікі.

У 2018 годзе ў Інстытуце Хайнца Ніксдорфа ўніверсітэта быў дасягнуты сусветны рэкорд па аптычнай перадачы дадзеных з хуткасцю 128 гігабіт у секунду. Акадэмічны рэйтынг сусветных універсітэтаў 2018 года, вядомы як "Шанхайскі рэйтынг", паставіў гэты ўніверсітэт у на 50-75 месца ў свеце па напрамку "Матэматыка".

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт культуралогіі
  • Эканамічны факультэт
  • Факультэт прыродазнаўства
  • Машынабудаўнічы факультэт
  • Факультэт электратэхнікі, інфарматыкі і матэматыкі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]