Бабельсбергскі ўніверсітэт кінематаграфіі імя Конрада Вольфа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабельсбергскі ўніверсітэт кінематаграфіі імя Конрада Вольфа
ням.: Filmuniversität Babelsberg Konrad Wolf
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Filmuniversität Babelsberg Konrad Wolf
Міжнародная назва англ.: Konrad Wolf Film University of Babelsberg
Заснаваны 1954
Студэнты 924[1]
Размяшчэнне Патсдам
Сайт filmuniversitaet.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бабельсбергскі ўніверсітэт кінематаграфіі імя Конрада Вольфа (ням.: Filmuniversität Babelsberg Konrad Wolf) — нямецкая дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Патсдам.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня з'яўляецца старэйшй і буйнейшай кінашколай Германіі і адзінай у рэйтынгу нямецкіх універсітэтаў з 2014 года. Яна таксама з'яўляецца адзінай мастацкай ВНУ Брандэнбурга і размешчана паблізу кінастудыі.

Установа была заснавана 1 лістапада 1954 года як Нямецкая акадэмія кінамастацтва ў Бабельсбергскім палацы ў Патсдаме, а ў 1969 годзе яна была перайменавана ў Акадэмію кіно і тэлебачання ГДР. У 1985 годзе яна была названа ў гонар рэжысёра Конрада Вольфа. 8 ліпеня 2014 года вучэльне быў прысвоены статус універсітэта.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]