Экспанентны ўніверсітэт прыкладных навук «XU»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Экспанентны ўніверсітэт прыкладных навук «XU»
ням.: XU Exponential University of Applied Sciences
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: XU Exponential University of Applied Sciences
Заснаваны 2018
Размяшчэнне Патсдам
Сайт xu-university.com

Экспанентны ўніверсітэт прыкладных навук «XU» (ням.: XU Exponential University of Applied Sciences) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Патсдам.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Спонсарская кампанія ўстановы была заснавана 30 лістапада 2015 года. Першапачаткова яна працавала як DBC Digital Berlin Coworking GmbH. Яна была перайменавана ў красавіку 2018 года. Ініцыятары прадставілі ўніверсітэцкую канцэпцыю гарадскому савету Берліна і зямлі Брандэнбург. Першымі планамі было пачаць выкладанне з пяці курсаў у зімовым семестры 2017/2018 года. Ініцыятарамі заснавання ўніверсітэта сталі Крыстафер Янс, Паскаль Форстэр і Ніколь Гайзюнас. 18 снежня 2018 года Міністэрства навукі, даследаванняў і культуры зямлі Брандэнбург прызнала універсітэт. Па дадзеных універсітэта, заяўка на акрэдытацыю ў Берліне не падавалася. У красавіку 2019 года студэнты пачалі навучанне па праграмах бакалаўрыяту «Лічбавы бізнес» і «Кадаванне і праграмнае забеспячэнне». Прэзідэнтам-заснавальнікам быў Увэ Айзерманн. Стэфані Фідж выконвала абавязкі кіраўніка ўніверсітэта са снежня 2019 па сакавік 2021 года. У красавіку 2021 года пасаду прэзідэнта ўніверсітэта заняў Філіпэ дэ Кастра Суэйра.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]