Трырскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трырскі ўніверсітэт
ням.: Universität Trier
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Universität Trier
Міжнародная назва англ.: University of Trier
Заснаваны 1970
Студэнты 11 564[1]
Размяшчэнне Трыр
Сайт uni-trier.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трырскі ўніверсітэт (ням.: Universität Trier) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Трыр.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднікам універсітэта была вышэйшая школа, заснаваная ў Трыры ў 1473 годзе. Яна была закрытая ў 1798 годзе, калі Трыр па Кампа-Фармійскім мірным пагадненні трапіў пад французскае панаванне.

Сучасны універсітэт быў створаны ў Трыры ў 1970 годзе. Першапачаткова гэта быў універсітэт, размешчаны ў двух гарадах: Трыр і Кайзерслаўтэрн. У 1975 годзе вучэльня была падзелена на два незалежных універсітэта. У тым жа годзе быў закладзены камень для будаўніцтва новага кампуса ў прыгарадзе Трыра.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт педагогікі, філасофіі і псіхалогіі (каля 2 300 студэнтаў)
  • Факультэт лінгвістыкі, літаратуры і СМІ (каля 2 700 студэнтаў)
  • Факультэт егіпталогіі, папіралогіі, гісторыі, археалогіі, гісторыі мастацтваў і палітыкі (каля 1 700 студэнтаў)
  • Факультэт эканомікі, бізнесу, сацыялогіі, матэматыкі і інфарматыкі (каля 3 300 студэнтаў)
  • Факультэт правазнаўства (каля 1 800 студэнтаў)
  • Факультэт геаграфіі і навук аб Зямлі (каля 1 600 студэнтаў)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]