Аўгсбургскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўгсбургскі ўніверсітэт
ням.: Universität Augsburg
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Universität Augsburg
Міжнародная назва англ.: University of Augsburg
Заснаваны 1970
Студэнты 19 975[1]
Размяшчэнне Аўгсбург
Сайт uni-augsburg.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўгсбургскі ўніверсітэт (ням.: Universität Augsburg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Аўгсбург.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Аўгсбургскі універсітэт быў заснаваны ў 1970 годзе. Гэта адзін з новых, сучасных універсітэтаў Баварыі з прыкладна 18 000 студэнтамі. Каля 20 % нямецкіх студэнтаў прыязджаюць з іншых нямецкіх зямель, на 14 % доля замежных студэнтаў больш, чым у аналагічных універсітэтах.

Універсітэт мае пагаднення аб супрацоўніцтве з больш чым 40 універсітэтамі ў Еўропе, Азіі, Паўднёвай Афрыцы, Паўночнай і Лацінскай Амерыцы. Колькасць праграм абмену ERASMUS таксама працягвае расці. У цяперашні час існуюць праграмы абмену з больш чым 130 універсітэтамі па ўсёй Еўропе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт эканомікі і бізнесу
  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт каталіцкай тэалогіі
  • Факультэт філасофіі і сацыяльных навук
  • Гісторыка-філалагічны факультэт
  • Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук
  • Факультэт прыкладных камп'ютарных навук
  • Медыцынскі факультэт

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]