Перайсці да зместу

Леў Васіль Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Васіль Сапега
Leon Bazyli Sapieha
Леў Васіль Сапега
Леў Васіль Сапега
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Надворны падскарбі літоўскі
1681 — 9 лістапада 1686
Папярэднік Дамінік Мікалай Радзівіл
Пераемнік Казімір Уладзіслаў Сапега
Генерал літоўскай артылерыі
1684 — 9 лістапада 1686
Папярэднік Мацей Гасеўскі
Пераемнік Матэвуш Ромер

Нараджэнне 20 сакавіка 1652(1652-03-20)[1]
Смерць 9 лістапада 1686(1686-11-09)[1] (34 гады)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Павел Ян Сапега
Маці Ганна Барбара Копаць
Жонка няма
Дзеці няма
Адукацыя
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Васіль (Леан Базылі) Сапега (20 сакавіка 1652 — 9 лістапада 1686, Варшава) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падскарбі надворны літоўскі (з 1691).

Біяграфія

У 1663-1668 гадах вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасля падарожнічаў па Еўропе, быў у тым ліку ў Парыжы. Каля 1673 вярнуўся на радзіму. Быў паслом на соймы 1678, 1681 і 1683. Стольнік вялікі літоўскі з 1679, надворны падскарбі літоўскі з 1681.

Браў удзел у Венскім паходзе 1683. У 1684 стаў таксама генералам літоўскай артылерыі. Памёр 9 лістапада 1686 у Варшаве пасля выпадковага стрэлу з пісталету.

Сям'я

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, малодшы сын вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць. Меў братоў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла і Францішка Стэфана.

Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.

Зноскі

Спасылкі