Клюкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:10, 4 снежня 2018, аўтар Igro by (размовы | уклад) (крыніца — be-x-old:Клюкаўскі сельсавет)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Клюкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Клюкаўка
Дата ўтварэння верасень 1926
Дата скасавання 10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 543
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 216

Клю́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Клюкаўка.

Гісторыя

17 ліпеня 1924 года ў Аршанскай акрузе быў створаны Багушэўскі раён, у складзе якога 20 жніўня 1924 года створаны Дзевінскі сельсавет. У верасні 1926 года сельсавет быў пераіменаваны ў Клюкаўскі. У сувязі з частковым перафармаваннем Багушэўскі раён ліквідаваны 8 ліпеня 1931 года, сельсавет далучаны да Аршанскага раёна. Па пастанове ЦВК і СНК БССР ад 12 лютага 1935 года Багушэўскі раён адноўлены. З 9 верасня 1946 года да 17 снежня 1956 года сельсавет знаходзіўся ў складзе Арэхаўскага раёну. З 20 студзеня 1960 года, пасля скасавання Багушэўскага раёна, сельсавет увайшоў у склад Аршанскага раёна[1].

8 красавіка 2004 года ў сельсавет былі ўключаны вёскі Чарняўскія, Сармацк, Слабада скасаванага Стайкаўскага сельсавета[2].

10 кастрычніка 2013 года сельсавет ліквідаваны, населеныя пункты Дзевіна, Замасточча, Іванькова, Клюкаўка, Сармацк, Сафіёўка, Сімахі перададзеныя ў склад Высокаўскага сельсавету; Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына — у склад Арэхаўскага сельсавету; Слабада, Чарняўскія — у склад Межаўскага сельсавету[3].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 543 чалавекі[4], з іх 94,1 % — беларусы[5].

Зноскі

Спасылкі