Валынецкі сельсавет (Верхнядзвінскі раён)
Валынецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Верхнядзвінскі раён |
Уключае | 34 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Валынцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 942 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2151 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Валы́нецкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Валынцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна (з 9 сакавіка 1929 года — Боркавіцкі раён) Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Шайтараўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў у межах былога калгаса «Кастрычнік» (вёскі Булаўкі, Вадва, Дадэкі, Казуліна, Прудзінкі, Стайкі і Філіпова)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1942 чалавекі[2], з іх 92,5 % — беларусы, 5,3 % — рускія[3].
Зноскі
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.