Юрый Храптовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:51, 13 мая 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Крыніцы: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB)
Юрый Храптовіч
Юрый Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII ст.
Юрый Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб «Адрованж»
Герб «Адрованж»
Ваявода новагародскі
1646 — 1650
Папярэднік Тамаш Сапега
Пераемнік Мікалай Крыштаф Халецкі

Нараджэнне 1586(1586)
Смерць 1650(1650)
Месца пахавання
Род Храптовічы
Бацька Адам Іванавіч Храптовіч
Маці Ганна з Камаеўскіх
Жонка Сюзана Нонхарт[d][1]
Дзеці Багдан, Адам, Юрый, Ян
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ю́рый Літавор Храпто́віч (1586, в. Вішнева Ашмянскага павета — 1650) — вяліклітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян смаленскі (16391643) і жамойцкі (16431645), ваявода парнаўскі (16451646) і новагародскі1646).

Валодаў маёнткамі Ліпск у Гарадзенскім павеце, Вішневам, Валанавам, Гайцюнішкамі, Даўбуцішкамі, Гедэйшышкамі ў Ашмянскім павеце, Глыбокім, Мацкішкамі і Гарнастаішкамі ў Лідскім павеце, меў камяніцы ў Вільні і Горадні.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Адама і Ганны з Камаеўскіх.

Браў удзел у вайне са Швецыяй (16001611). У 1609 годзе ўдзельнічаў у здабыцці Парнавы. На чале ўласнай коннай харугвы браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (16091618).

Па вяртанні з войнаў займаўся гаспадаркай. Набываў прылеглыя да Вішнева маёнткі. У 1617 купіў фальварак Бярэзіна, у 1624 — вёску Ганчары. Збудаваў касцёл у Вішневе, фундаваў касцёл і кляштар дамініканцаў у Лукішках каля Вільні.

У шлюбе з Сюзанай Нонхарт (1611) меў сыноў Багдана, Адама, Юрыя, Яна і тры дачкі.

Крыніцы

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 89. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5