Апольскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апольскі ўніверсітэт
польск.: Uniwersytet Opolski
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Opolski
Заснаваны 1994
Тып класічны ўніверсітэт
Рэктар Марэк Казімір Маснык
Рэктар Marek Masnyk[d][1]
Студэнты 15 000
Размяшчэнне Аполе
Юрыдычны адрас вул. Каперніка 11а,
45-040 г. Аполе
Сайт uni.opole.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апольскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Opolski) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Аполе ў Польшчы.

Агульная характарыстыка

Апольскі ўніверсітэт - адзін з васемнаццаці дзяржаўных універсітэтаў у Польшчы, які базуецца ў горадзе Аполе. Быў утвораны ў 1994 годзе ў выніку аб'яднання Вышэйшай педагагічнай школы імя Сілезскіх паўстанцаў (заснавана ў 1950 годзе ва Уроцлаве і перададзена ў 1954 годзе ў Аполе) і апольскага філіяла Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (размяшчаўся ў Нысе), заснаванага на шматгадовым вопыце Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Нысе, дзе працавалі навуковыя кадры былога багаслоўскага факультэта Універсітэта Яна Казіміра ў Львове. Універсітэт выводзіць свае традыцыі са спробы ў XVI стагоддзі стварыць Пястоўскі ўніверсітэт у Бжэгу князем Ежы II і ў Нысе ў XVII стагоддзі ўроцлаўскім біскупам Карлам Габсбургам.

Навучанне студэнтаў вядзецца на 47 асноўных кірунках стацыянарнай і завочнай форм навучання. На працягу апошніх гадоў універсітэт з'яўляецца міждысцыплінарнай вучэльняй з перавагай гуманітарных спецыяльнасцяў. У яго складзе дзейнічае 12 факультэтаў, 20 інстытутаў і 12 міжвузаўскіх падраздзяленняў.

Вучэльня мае 771 навукова-метадычных супрацоўнікаў (з іх 60 - на пасадзе прафесара звычайнага, 155 - на пасадзе прафесара надзвычайнага, 387 - на пасадзе ад'юнкта, 80 - на пасадзе асістэнта, 84 - на пасады старэйшага выкладчыка і 5 выкладчыкаў). З пункту гледжання атрыманых навуковых ступеняў ва ўніверсітэце працавалі: 87 прафесараў, 165 хабілітаваных дактароў і 350 дактароў філасофіі.

Структура

Факультэты

  • Багаслоўскі факультэт
  • Медыцынскі Факультэт
  • Прыродазнаўчы факультэт
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт матэматыкі, фізікі і інфарматыкі
  • Факультэт медыцынскіх навук
  • Факультэт навук аб палітыцы і сацыяльных камунікацыях
  • Факультэт права і адміністрацыі
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт хіміі
  • Філалагічны факультэт
  • Эканамічны Факультэт

Інстытуты

  • Інстытут біялогіі
  • Інстытут хіміі
  • Інстытут эканомікі і фінансаў
  • Інстытут фізікі
  • Інстытут сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і прасторавай эканомікі
  • Інстытут гісторыі
  • Інстытут інфарматыкі
  • Інстытут экалагічнай інжынерыі і біятэхналогій
  • Інстытут лінгвістыкі
  • Інстытут медыцынскіх навук
  • Інстытут навук аб літаратуры
  • Інстытут палітычных навук і адміністрацыі
  • Інстытут навук аб кіраванні і якасці
  • Інстытут навук аб здароў'і
  • Інстытут педагагічных навук
  • Інстытут правазнаўства
  • Інстытут багаслоўскіх навук
  • Інстытут псіхалогіі
  • Інстытут візуальных мастацтваў

Спасылкі

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/82d9ae49-c04f-4383-a846-9f1091a57cfa Праверана 17 верасня 2022.