Дайнава (Бастунскі сельсавет): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др →Гісторыя |
||
Радок 68: | Радок 68: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Паводле летапісу «Манумента Германіка» вядома з 1217 г. гістарычная вобласць (зямля) [[Дайнова]], заселеная яцвяжскім племем. 3 1259 г. цэнтр княства ў складзе дзяржавы [[Міндоўг]]а. У 1323 г. [[Гедымін]] перанес сталіцу княства ў [[Ліда|Ліду]], утварылася Лідскае княства |
Паводле летапісу «Манумента Германіка» вядома з 1217 г. гістарычная вобласць (зямля) [[Дайнова]], заселеная яцвяжскім племем. 3 1259 г. цэнтр княства ў складзе дзяржавы [[Міндоўг]]а. У 1270 г. Дайноўскім княствам валодаў вялікі князь літоўскі [[Трайдзень]]. У 1323 г. [[Гедымін]] перанес сталіцу княства ў [[Ліда|Ліду]], утварылася Лідскае княства. Пры [[Вітаўт|Вітаўце]] ў канцы 14 ст. Лідскае княства ўключана ў склад Віленскага княства [[ВКЛ]]<ref>Гарады і вёскі Беларусі…</ref>. |
||
У 1583 г. сяльцо ў маёнтку Жыжма, уласнасць М. Радзівіла, потым яго служэбніка Мікалая Кунеўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У сярэдзіне 19 ст. вёска ў маёнтку Тракелі ў Жырмунскай вол. Лідскага павета Віленскай губ., уласнасць Вольскага, у 1864 г. 38 рэвізскіх душ. Паводле перапісу ў канцы 19 ст. 22 двары, 167 жыхароў, у 1908 г. 10 двароў, 153 жыхары, 200 дзес. надзелаў, 28 коней. |
У 1583 г. сяльцо ў маёнтку Жыжма, уласнасць М. Радзівіла, потым яго служэбніка Мікалая Кунеўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У сярэдзіне 19 ст. вёска ў маёнтку Тракелі ў Жырмунскай вол. Лідскага павета Віленскай губ., уласнасць Вольскага, у 1864 г. 38 рэвізскіх душ. Паводле перапісу ў канцы 19 ст. 22 двары, 167 жыхароў, у 1908 г. 10 двароў, 153 жыхары, 200 дзес. надзелаў, 28 коней. |
Версія ад 15:51, 3 студзеня 2016
Вёска
Дайнава
| ||||||||||||||||||||
Дайнава́[1] (трансліт.: Dajnava, руск.: Дайнова) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бастунскага сельсавета. За 9 км на паўднёвы ўсход ад Воранава, на аўтадарозе Тракелі—Воранава. 42 жыхары (2014).
Гісторыя
Паводле летапісу «Манумента Германіка» вядома з 1217 г. гістарычная вобласць (зямля) Дайнова, заселеная яцвяжскім племем. 3 1259 г. цэнтр княства ў складзе дзяржавы Міндоўга. У 1270 г. Дайноўскім княствам валодаў вялікі князь літоўскі Трайдзень. У 1323 г. Гедымін перанес сталіцу княства ў Ліду, утварылася Лідскае княства. Пры Вітаўце ў канцы 14 ст. Лідскае княства ўключана ў склад Віленскага княства ВКЛ[2].
У 1583 г. сяльцо ў маёнтку Жыжма, уласнасць М. Радзівіла, потым яго служэбніка Мікалая Кунеўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У сярэдзіне 19 ст. вёска ў маёнтку Тракелі ў Жырмунскай вол. Лідскага павета Віленскай губ., уласнасць Вольскага, у 1864 г. 38 рэвізскіх душ. Паводле перапісу ў канцы 19 ст. 22 двары, 167 жыхароў, у 1908 г. 10 двароў, 153 жыхары, 200 дзес. надзелаў, 28 коней.
3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Жырмунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв., 28 двароў, 133 жыхары. 3 лістапада 1939 г. ў БССР. 3 4.12.1939 г. ў Баранавіцкай вобласці, з 15.1.1940 г. ў Лідскім раёне, з 12.10.1940 г. ў Тракельскім с/с. З канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліп. 1944 г. акупіравана нацыстамі. 3 20.4.1944 г. ў Гродзенскай вобласці, з 3.4.1959 г. ў Воранаўскім раёне, з 19.4.1973 г. ў Бастунскім с/с. 3 1948 г. ў калгасе імя Молатава (30 гаспадарак), пачатковая школа. У 1960 г. 148 жыхароў, у 1989 г. 38 двароў, 91 жыхар, у саўгасе «Тракельскі», ферма, магазін. У 2014 г. ў складзе СВК «Тракельскі».
Насельніцтва
- 2004 — 28 гаспадарак, 73 жыхары
- 2014 — 18 гаспадарак, 42 жыхары
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі…
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4