Мацаванае віно: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 9: | Радок 9: | ||
{{Алкагольныя напоі}} |
{{Алкагольныя напоі}} |
||
{{ |
{{wine-stub}} |
||
[[Катэгорыя:Моцныя віны|*]] |
[[Катэгорыя:Моцныя віны|*]] |
Версія ад 12:42, 15 красавіка 2017
Мацава́нае віно́ — віно, у якое падчас прыгатавання дадаюцца спіртазмяшчальныя прадукты перагонкі (найчасцей чыстага этылавага спірту). Тэрмін Мацаванае віно не варта змешваць з тэрмінам моцнае віно. Параўнальна моцным можа быць віно, у якім увесь спірт з'яўляецца прадуктам закісання з дапамогай дражджэй прыроднага цукру вінаграду. Пры спрыяльных умовах моцныя спіртатрывалыя расы дражджэй могуць даць віно з утрыманнем спірту 14—16 % аб. Зазвычай, такія віны бываюць сухімі ці з невялікай рэштай цукру. Каб захаваць у віне жаданую колькасць цукру, закісанне спыняюць у загадзя вызначаны момант, дадаючы ў яго разлічаную колькасць спірту. У сталовае віно ўводзіць спірт не дазваляецца. Да ліку мацаваных вінаў належаць моцныя віны (партвейн, мадэра, херас, малага, марсала) і дэсертныя (мушкат, такай). У апошніх мацунак звычайна не большы за 13,5—14 % аб. Верхняя мяжа мацунку мацаваных вінаў — 20 % аб.
Гл. таксама
Літаратура
- Герасимов М. А. Технология вина (руск.) / под ред. К. С. Попова. — 3 изд. — Симферополь: Виноделие, 1964.