Франкфурцкі мір: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
катэгорыі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
⚫ | |||
{{Франка-пруская вайна}} |
|||
⚫ | '''Франкфурцкі мір''' ({{lang-de|Friede von Frankfurt}}, {{lang-fr|Traité de Francfort}}) — мір, які быў заключаны паміж [[Францыя |
||
[[Прэлімінарны франка-прускі мір, 26 лютага 1871|Прэлімінарыі міру]] былі заключаны раней, [[26 лютага]] 1871 года, у [[Версаль|Версалі]]. Паводле 7 артыкула гэтага прэлімінарнага трактата, перамовы аб канчатковым міры павінны былі весціся ў [[Брусель|Бруселі]]; яны і былі там распачаты, але перапынены і затым адноўлены ў Франкфурце. З боку Германіі іх вялі князь [[Ота фон Бісмарк|Бісмарк]] і граф Арнім, з боку французскай рэспублікі — [[Жуль Фаўр]], Пуе-Керцье і Гулар. |
[[Прэлімінарны франка-прускі мір, 26 лютага 1871|Прэлімінарыі міру]] былі заключаны раней, [[26 лютага]] 1871 года, у [[Версаль|Версалі]]. Паводле 7 артыкула гэтага прэлімінарнага трактата, перамовы аб канчатковым міры павінны былі весціся ў [[Брусель|Бруселі]]; яны і былі там распачаты, але перапынены і затым адноўлены ў Франкфурце. З боку Германіі іх вялі князь [[Ота фон Бісмарк|Бісмарк]] і граф Арнім, з боку французскай рэспублікі — [[Жуль Фаўр]], Пуе-Керцье і Гулар. |
||
Радок 20: | Радок 19: | ||
[[Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы аб тэрытарыяльных зменах]] |
[[Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы аб тэрытарыяльных зменах]] |
||
[[Катэгорыя:Май 1871 года]] |
[[Катэгорыя:Май 1871 года]] |
||
[[Катэгорыя:1871 год у Еўропе]] |
|||
[[Катэгорыя:Падзеі 10 мая]] |
Версія ад 11:04, 17 снежня 2019
Франкфурцкі мір (ням.: Friede von Frankfurt, фр.: Traité de Francfort) — мір, які быў заключаны паміж Францыяй і Германіяй 10 мая 1871 года ў Франкфурце-на-Майне і скончыў франка-прускую вайну.
Прэлімінарыі міру былі заключаны раней, 26 лютага 1871 года, у Версалі. Паводле 7 артыкула гэтага прэлімінарнага трактата, перамовы аб канчатковым міры павінны былі весціся ў Бруселі; яны і былі там распачаты, але перапынены і затым адноўлены ў Франкфурце. З боку Германіі іх вялі князь Бісмарк і граф Арнім, з боку французскай рэспублікі — Жуль Фаўр, Пуе-Керцье і Гулар.
У цэлым, Франкфурцкі мір уяўляў толькі пацверджанне версальскага прэлімінарнага міру, з больш дэталёвай распрацоўкай дэталяў; Францыя саступала Германіі Эльзас і Латарынгію (з правам для мясцовых жыхароў захаваць французскае падданства і перасяліцца ў Францыю на ўмове адпаведнага паведамлення ўлад да 1 кастрычніка 1872 г.); абавязвалася выплаціць золатам ці раўнацэннымі золату прускімі, англійскімі, бельгійскімі і г.д. паперамі 5 мільярдаў франкаў кантрыбуцыі, з якіх 500 млн праз 30 дзён пасля ратыфікацыі міру, 1 мільярд — у тым жа годзе, 500 млн — у 1872 г., астатнія тры мільярды — не пазней 1874 г. (з выплатай бягучых працэнтаў); затым былі вызначаны падрабязнасці адносна перадачы архіваў, чыгунак і г.д.
Адступленні ад версальскіх прэлімінарыяў тычыліся (акрамя некаторага паскарэння тэрмінаў выплаты кантрыбуцыі) яшчэ тэрмінаў эвакуацыі германскіх войскаў з французскай тэрыторыі: у прэлімінарыях гэтыя тэрміны былі вызначаны дакладна, а ў Франкфурцкім міры, з прычыны паўстання ў Парыжы, было сказана: «Ачышчэнне дэпартаментаў Уазы і інш., таксама фартоў Парыжа, адбудзецца тады, калі германскі ўрад палічыць, што аднаўленне парадку ў Францыі дае дастатковую гарантыю выканання Францыяй абавязацельстваў, накладзеных на яе; ва ўсякім разе, аднак, па выплаце Францыяй трэцяга паўмільярда франкаў». 20 мая ў Франкфурце адбыўся абмен ратыфікацыйнымі граматамі.
Спасылкі
- Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).