Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандар Мілінкевіч)
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Мілінкевіч
Alaksandar Milinkevich.jpg
Род дзейнасці: фізік, этнолаг, выкладчык універсітэта, гісторык, палітык, матэматык, праваабаронца
Дата нараджэння: 25 ліпеня 1947(1947-07-25) (72 гады)
Месца нараджэння:
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Аляксандр Мілінкевіч на Вікісховішчы
Аляксандр Мілінкевіч у Варшаве, 5 ліпеня 2006

Алякса́ндр Уладзі́міравіч Мілінке́віч (25 ліпеня 1947, Гродна) — беларускі навуковец, грамадскі дзеяч і палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педінстытута. Працаваў настаўнікам (Гродна). Пасля сканчэння аспірантуры Інстытута фізікі АН БССР (1972) працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1976—1978 гадах працаваў інжынерам і старшым выкладчыкам Гродзенскага педінстытута. Стажыраваўся ва ўніверсітэце Манпелье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім універсітэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучання ў Еўрапейскім цэнтры даследавання праблем бяспекі ў Гарміш-Партэнкірхене (ФРГ, 2000). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1976). У 1980—1984 гадах загадваў кафедрай Сеціфскага ўніверсітэта (Алжыр), быў дацэнтам Гродзенскага ўніверсітэта (1978—1980, 1984—2000).

Заснавальнік і кіраўнік грамадскай арганізацыі «Ратуша». Кіраўнік праграм «Фонду спрыяння лакальнаму развіццю». У 1996—1997 гадах прэзідэнт баскетбольнага клуба «Гродна-93».

Кандыдатура Мілінкевіча ў 2014—2015 гг. разглядалася на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[1]. У красавіку 2015 г. А. Мілінкевіч прайграў выбары рэктара амерыканцу Дэвіду Поліку, пасля чаго заявіў, што гэты ўніверсітэт «больш не будзе служыць Беларусі»[2].

Грамадска-палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама (1990—1996) па пытаннях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны.

Падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штаба Сямёна Домаша.

У 1996—2003 гадах старшыня гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Ратуша», ліквідаванага ўладамі.

У 1999—2005 гадах старшыня Беларускай Асацыяцыі Рэсурсных Цэнтраў.

У 2003—2005 гадах старшыня гродзенскага «Таварыства Беларускай Школы».

Увосень 2004 года А. Мілінкевіч быў кандыдатам на парламенцкіх выбарах ў Гродзенскай вобласці — прайграў аднаму з памочнікаў А. Лукашэнкі[3].

У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе дэмакратычных сіл быў абраны «адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл». Удзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2006 годзе; паводле афіцыйных звестак, набраў 6 % галасоў выбаршчыкаў і заняў 2-е месца пасля А. Лукашэнкі.

26 кастрычніка 2006 года ўзнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

У 2005—2007 старшыня Рады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. У сакавіку 2007 года, незадоўга да новага Кангрэса дэмакратычных сіл, на якім быў адхілены з пасады старшыні, называў сябе «прэзідэнтам дэмакратычнай часткі грамадства»[4].

У 2012 годзе не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата на парламенцкіх выбарах[5].

У 2006—2016 узначальваў Рух «За Свабоду», у 2008 Рух быў зарэгістраваны беларускімі ўладамі ў якасці праваабарончага грамадска-асветніцкага аб’яднання[6].

Заяўляў пра свой магчымы ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года[7], хаця раней казаў пра тое, што на выбары павінен пайсці малады палітык[8]. У рэшце рэшт не выставіў сваю кандыдатуру і не падтрымаў ніводнага з кандыдатаў.

У 2007 годзе ў Еўрапарламенце казаў: «усё, магчыма, зараз будзе анексія Беларусі»[9]. У лістападзе 2010 года А. Мілінкевіч прагназаваў, што расійскае кіраўніцтва ў 2011—2012 прыкладзе намаганні, каб адхіліць А. Лукашэнку ад улады ў Беларусі: маўляў, Маскве патрэбны чалавек, які «цалкам аддасць Беларусь пад кантроль Расіі» і «спыніць любое збліжэнне з Еўропай»: «статус-кво не можа захавацца»[10]. У студзені 2019 года, ужо як «канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта», разважаў аб тым, што «падчас кожных выбараў прэзідэнта Беларусі былі расійскія правакацыі», што прагнозы — справа няўдзячная, аднак, калі пачнецца вайсковая інтэрвенцыя, трэба браць зброю і бараніць Беларусь[9].

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдацкая дысертацыя па тэме «Механізм генерацыі звышмагутных лазерных імпульсаў» (1976). Аўтар 65 навуковых прац і манаграфій па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі, культуры, адукацыі, архітэктуры Беларусі.

Краязнавец. У канцы 1980-х знайшоў пахаванне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Воўчыне, за што ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад польскаю культурай», напісаў пра гэта ўспаміны. Арганізаваў рэстаўрацыю старажытнага вежавага гадзінніка на Фарным касцёле ў Гродне[11].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьменніцы Святланы Алексіевіч, Аляксандр Мілінкевіч з’яўляецца прыкладам беларуска-польскага інтэлігента[12].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[13].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]