Андрэй Анатолевіч Шчарбакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Шчарбакоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Анатолевіч Шчарбакоў
Нарадзіўся 31 студзеня 1991(1991-01-31)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 190 см
Вага 85 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Віцебск
Нумар 16
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — 2010 Сцяг Беларусі Віцебск 0 (0)
2011 — 2014 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 2 (-3)
2013   Сцяг Беларусі Віцебск 15 (-16)
2013   Сцяг Беларусі Слуцк 12 (-6)
2014   Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 13 (-25)
2015 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 2 (-3)
2016 — Сцяг Беларусі Віцебск 5 (-6)
Нацыянальная зборная**
2010 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 15 (-22)
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская) 0 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 снежня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Андрэй Шчарбакоў (нар. 31 студзеня 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Віцебск».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскага футбола, гуляў за дубль «Віцебска». У канцы 2010 года перайшоў у БАТЭ, дзе з’яўляўся рэзервовым брамнікам і гуляў у асноўным за дубль.

У лютым 2013 года вярнуўся ў «Віцебск» на правах арэнды[2], але ў жніўні 2013 года перайшоў у «Слуцк». Хутка стаў асноўным брамнікам «Слуцка» і дапамог гэтаму клубу перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2014 года зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Белшыну»[3]. У першай палове сезону 2014 чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Антонам Кавалеўскім, а ўлетку 2014 года, пасля прыходу ў каманду Дзмітрыя Гушчанкі, стаў другім брамнікам і перастаў з’яўляцца ў аснове.

У студзені 2015 года быў адпраўлены ў арэнду ў брэсцкае «Дынама»[4]. Але ў лютым у Брэсце з’явіўся былы брамнік мясцовага клуба Валерый Фамічоў, канкурэнцыю з якім Шчарбакоў не вытрымаў і пакінуў «Дынама»[5]. У сакавіку 2015 года, па заканчэнні кантракта з БАТЭ, зноў накіраваўся ў «Белшыну»[6]. У сезоне 2015 заставаўся другім брамнікам бабруйскага клуба пасля Барыса Панкратава.

У студзені 2016 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[7], дзе стаў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Трапіў на Алімпійскія гульні 2012 у Лондане, але ні разу не з’явіўся на полі. У 2011—2012 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]