Станіслаў Эдуардавіч Драгун
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Станіслаў Эдуардавіч Драгун | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 чэрвеня 1988[1][2][…] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг[3] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Станіслаў Драгун (нар. 4 чэрвеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2020).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскай школы «Працоўныя рэзервы», пачаў кар’еру ў сталічным «Лакаматыве». Пасля паўтары гады гуляў за «Гомель». У 2008 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». У 2011 годзе стаў капітанам каманды і адным з ключавых ігракоў.
У студзені 2013 года перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў»[4], дзе пазней замацаваўся ў асноўным складзе. Застаўся ў самарскім клубе і пасля яго вылету з Прэм’ер-лігі па выніках сезона 2013/14, і на наступны год дапамог яму вярнуцца ў эліту.
У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта з «Крыламі Саветаў» адмовіўся яго падаўжаць. 8 студзеня 2016 года маскоўскае «Дынама» афіцыйна абвясціла аб падпісанні кантракта з Драгуном да лета 2019 года[5]. У першай палове 2016 года быў асноўным іграком масквічоў, аднак некалькі матчаў прапусціў з-за траўмы. Па выніках сезона 2015/16 «Дынама» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, і наступны сезон Драгун распачаў у ФНЛ. Аднак месца ў аснове ўжо не меў і звычайна толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. У лютым 2017 года «Дынама» ў аднабаковым парадку разарвала кантракт з Драгуном[6].
У сакавіку 2017 года стаў іграком «Арэнбурга»[7]. Па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» пакінуў Прэм’ер-лігу, і ў чэрвені 2017 года стала вядома, што клуб не будзе падаўжаць кантракт з Драгуном[8]. Пасля зыходу з «Арэнбурга» цікавасць да Драгуна сталі праяўляць беларускія клубы, як то брэсцкае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр», аднак паўабаронца папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[9]. У складзе БАТЭ замацаваўся ў цэнтры паўабароны. 1 кастрычніка 2017 года забіў гол у гасцявым матчы барысаўчан з мінскім «Дынама», які прынёс камандзе перамогу 1:0, у выніку стаў з БАТЭ чэмпіёнам Беларусі.
У сезоне 2018 заставаўся адным з лідараў каманды, у галасаванні за званне футбаліста года Беларусі заняў другое месца пасля аднаклубніка Ігара Стасевіча. У сезоне 2019 з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[10]. У чэрвені 2021 года атрымаў цяжкую траўму і выбыў на працяглы тэрмін. У верасні 2021 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да канца 2022 года[11]. У сезоне 2022 вярнуўся на поле ў якасці трывалага іграка асновы, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі.
У пачатку 2023 года трэніраваўся з БАТЭ, аднак з-за забароны Міністэрства спорту і турызму новы кантракт з клубам не быў падпісаны, і Драгун не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе. У чэрвені 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры[12].
У верасні 2023 года падпісаў кантракт з міні-футбольным клубам «Мінск»[13].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў, быў капітанам алімпійскай зборнай Беларусі. 10 жніўня 2011 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай.
Восенню 2018 года разам са зборнай удзельнічаў у першым розыгрышы Лігі нацый УЕФА, дзе дапамог камандзе атрымаць перамогу ў сваёй групе ў дывізіёне D, сам з 5 галамі стаў адным з найлепшымх бамбардзіраў турніру.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіён Беларусі (2): 2017, 2018
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2007, 2008, 2009, 2019, 2020, 2021
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2022
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2020, 2021
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2004
Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2012
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (6): 2010, 2011, 2012, 2018, 2019, 2022
Пераможца Першынства ФНЛ: 2014/15
Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Stanislav Dragun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stanislaw Drahun // FBref
- ↑ https://fcbate.by/team/base/24
- ↑ Станислав Драгун перешел из минского «Динамо» в самарские «Крылья Советов» (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (17 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2013.
- ↑ Московское "Динамо" объявило о подписании контракта со Станиславом Драгуном (руск.). football.by (8 студзеня 2016). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Московское "Динамо" расторгло контракт с Драгуном (руск.). football.by (24 лютага 2017). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Драгун стал игроком «Оренбурга» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Драгун и Сиваков покинули "Оренбург" (руск.). football.by (10 чэрвеня 2017). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Станислав Драгун официально представлен в качестве игрока БАТЭ (руск.). football.by (30 чэрвеня 2017). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Драгун продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (1 кастрычніка 2019). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Драгун продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (4 верасня 2021). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Станислав Драгун завершил карьеру (руск.). football.by (4 чэрвеня 2023). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Драгун подписал контракт с МФК "Минск" (руск.). football.by (30 верасня 2023). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 2 мая 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК СКВІЧ
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
- Ігракі ФК Дынама Масква
- Ігракі ФК Арэнбург
- Ігракі ФК БАТЭ
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Ігракі ў міні-футбол Беларусі