Ігар Андрэевіч Кузьмянок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ігар Кузьмянок
Ihar Kuzmyanok.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Андрэевіч Кузьмянок
Нарадзіўся 6 ліпеня 1990(1990-07-06)[1] (28 гадоў)
Жлобін, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 192 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Шахцёр
Нумар 25
Кар’ера
Моладзевыя клубы
2006 — 2007 Сцяг Беларусі ДВАР (Гомель)
Клубная кар’ера*
2008 — 2012 Сцяг Беларусі Гомель 92 (2)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 5 (0)
2014   Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 20 (1)
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 49 (2)
2017 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 9 (0)
2018 — Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
Нацыянальная зборная**
2010 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 14 (1)
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская) 6 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 студзеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Ігар Кузьмянок (нар. 6 ліпеня 1990, Жлобін) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у родным Жлобіне, а пазней трапіў у Гомельскае вучылішча алімпійскага рэзерву. З 2008 года гуляў за «Гомель», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.

У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». У мінскім клубе не здолеў замацавацца ў аснове, а ў чэрвені 2013 года да таго ж атрымаў траўму, з-за якой выбыў да восені. Пасля вяртання зноў апынуўся на лаўцы запасных. У выніку ў сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў салігорскі «Шахцёр»[2]. У складзе «Шахцёра» чаргаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы з Аляксеем Янушкевічам і Мікалаем Кашэўскім.

У студзені 2015 года вярнуўся ў склад «Дынама» з арэнды[3], але неўзабаве быў канчаткова выкуплены салігорскім клубам[4]. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка вярнуў сабе месца ў аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У снежні 2016 года зноў стаў іграком «Дынама»[5]. У сезоне 2017 быў іграком ратацыі дынамаўцаў. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[6], і ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт[7].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Трапіў у склад зборнай, якая прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, быў там асноўным цэнтральным абаронцам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 14 0
2009 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 14 0
2010 Д2 Гомель Сцяг Беларусі 15 0
2011 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 21 2
2012 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 28 0
2013 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 5 0
2014 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 20 1
2015 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 21 1
2016 Д1 Шахцёр Сцяг Беларусі 28 1
2017 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 9 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]