Бабка (страва)
Бабка | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ба́бка[1], таркава́нка[2] — традыцыйная беларуская народная страва.
Драную бульбу заскварваюць салам, мясам з цыбуляйі іншымі спецыямі і запякаюць. Гатовую бабку падаюць з малаком або смятанай. Вядома ўсюды ў наш час. Папулярная таксама ў літоўскай кухні пад назвай кугеліс.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
З’явілася на Блізкім Усходзе як святочная страва кугель на яўрэйскі Пейсах. Гатавалася ў выглядзе запяканкі з драбнёнай гародніны з дадаткамі мукі і яек. Складнікамі звычайна былі гарбузы, кабачкі, морква. У розных мясцінах маглі дадавацца кроп, цыбуля, часнок, шпінат, цукіні або цыбуля-парэй.
Рэцэпт перажыў значныя змены, найперш праз бульбу, што стала асноўным складнікам кугелю. Мяркуецца, што на сталах беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў гэтая страва з’явілася ў канцы XIX стагоддзя. Літоўцы завуць яе паводле старое яўрэйскай назвы — кугеліс.
Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]
Бабкай традыцыйна называлі салодкі пірог. У палякаў babka — традыцыйная святочная выпечка з цукатамі, разынкамі, арэхамі, прапітаная ромам і пасыпаная цукровай пудрай.
Магчыма, беларускай найменне стравы з бульбы іранічнае — ліцвінская «бабка»[3].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Бабка — сястра кугеля // «Наша Ніва». — №35. — 2005.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ба́бка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Таркава́нка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 440. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ба́бка // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1977. — Т. 1: А — В / [рэдактар М. П. Лобан]. — С. 319. — 604 с.
- Ба́бка // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 43. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Похлёбкин В. В. Большая энциклопедия кулинарного искусства. Все рецепты В. В. Похлёбкина. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2008. — 975 с. — ISBN 978-5-9524-3563-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабка (страва)
- Бабка — сястра кугеля. «Наша Ніва»
- Талерка — кулінарныя рэцэпты з фотаздымкамі Архівавана 5 сакавіка 2016.