Блю-Куілскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блю-Куілскі ўніверсітэт
англ.: Blue Quills University
Арыгінальная назва англ.: Blue Quills University
Заснаваны 2015
Размяшчэнне Сент-Пол, Альберта, Канада
Сайт bluequills.ca

Блю-Куілскі ўніверсітэт (англ.: Blue Quills University) — канадская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Сент-Пол у правінцыі Альберта, Канада.

Гэта першы ўніверсітэт у Канадзе, які належыць і кіруецца карэннымі народамі.

Універсітэт знаходзіцца ў сумеснай уласнасці кіраўнічых органаў сямі індзейскіх плямён. Таксама ў адрозненні ад іншых канадскіх універсітэтаў, якія зарэгістраваныя ўрадамі правінцый, гэтая ўстанова адукацыі зарэгістравана федэральным урадам Канады.

Вучэльня была заснавана як індзейская школа-інтэрнат у 1930-х гадах, а затым перададзена пад кантроль карэнных народаў у 1971 годзе. Яна была абвешчана ўніверсітэтам 1 верасня 2015 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]