Перайсці да зместу

Карлтанскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карлтанскі ўніверсітэт
англ.: Carleton University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Carleton University
Заснаваны 1942
Студэнты 28 289 і 9 109[1]
Краіна
Размяшчэнне Атава, Антарыа, Канада
Сайт carleton.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карлтанскі ўніверсітэт (англ.: Carleton University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Атава ў правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня заснаваная ў 1942 годзе як Карлтанскі каледж. Установа першапачаткова дзейнічала як прыватны вячэрні каледж для ветэранаў Другой сусветнай вайны. Каледж быў прызнаны ўніверсітэтам урадам правінцыі ў 1952 годзе. Універсітэт названы ў гонар цяпер ужо неіснуючай акругі Карлтан, якая ўключала горад Атава на момант заснавання ўстановы.

Ва ўніверсітэце штогод навучаецца больш за 27 тысяч студэнтаў бакалаўрыяту і каля 4 тысяч магістрантаў і аспірантаў. Універсітэт мае кампус плошчай 150 акраў, размешчаны на захад ад Старой Атавы.

Універсітэт агулам мае больш за 165 тысяч выпускнікоў па ўсім свеце, з іх 7 стыпендыятаў Родса, 2 лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі, 8 лаўрэатаў прэміі Кілама і некалькі лаўрэатаў Ордэна Канады. Акрамя таго, універсітэт звязаны з 53 членамі Каралеўскага таварыства і 3 лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі.

  • Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
  • Факультэт інжынерыі і дызайну
  • Факультэт дзяржаўнага кіравання
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры
  • Школа бізнесу